Вальмонтавічы
| Вальмонтавічы лац. Valmontavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Шавельскі |
| Раён | Радзівілішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°33′43,20″ пн. ш. 23°52′04,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Вальмонтавічы на мапе Летувы Вальмонтавічы | |
Вальмонтавічы, Валмонтавічы (лет. Valmančiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Гардувы. Уваходзяць у склад Скемскага староства Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Валтмунт, Валмунт або Валмонт (Waltmunt, Walmunt, Walmont[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Sigimunt, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады»[6].
Адпаведнасьць імя Вальмант германскаму імю Walmont сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маёнтак Вальмонтавічы (Вольмонтовичи) упамінаецца ў XVI стагодзьдзі[8].
У XIX ст. Вальмонтавічы ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[9].
Перад Другой сусьветнай вайной у Вальмонтавічах мешкалі наступныя шляхецкія радзіны: Мантвілы, Гасьцевічы, Самалевічы, Рымкевічы, Лаўрыновічы, Лаўданскія, Дамашэвічы, Людкевічы, Бутрымы ды іншыя[10].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 190 чалавек[11]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dürre H. Die Regesten des Geschlechtes von Wallmoden. — Wolfenbüttel, 1892. S. 2—3.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1509.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 61.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 855.
- ↑ Sawaniewska-Mochowa S., Zielińska A. Szlachta laudańska i jej polszczyzna dawniej i dziś // Acta Baltico-Slavica. Nr. 29, 2005. S. 74.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 377.