Перайсьці да зьместу

Нарывойша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noro + Woyscha
Noro + Wiso (Weise)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Нарвойш, Нарвэйша, Нарвэйш, Норвэйш, Нарвош, Нарвуш
Зьвязаныя імёны Войшнар, Віснар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нарывойша»

Нарывойша (Нарвойш, Нарвэйша, Нарвэйш, Норвэйш, Нарвош, Нарвуш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Вайснэр (Wießner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3], а аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) — ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[4] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[5][6] (пазьнейшай -вайс-[7]). Такім парадкам, імя Нарывойша азначае «захаваны на паляваньні» (тое ж, што і імя Войшнар)[8].

У Прусіі бытавала імя Narwais (1386 год)[9].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Норвайш (Norwaisz, Norwoisz, Norwojsz), Норвіш (Norwisz), Нарвайш (Narwajsz, Narwoisz, Narwojsz), Нарвіш (Narwisz)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Nariwos (14 студзеня 1459 году)[11]; lyudzi… Narwosch (1454—1466 гады)[12]; бояре медницкие Нецко и Бернатъ Нарвоишевичы (25 траўня 1495 году)[13]; а Норивоиша Тешатовича (5 ліпеня 1507 году)[14]; Петрашъ Наривошевичъ[15], Нарвоишъ Котиевичъ[16], Якубовая Нарвоишовича[17], Нарвоишъ Доркгужевичъ[18], Якубъ Нарвоишевич[19], Петрашъ Нарвишевичъ[20] (1528 год); Нарвоиш Петкович… Нарвоиш Янович (1537—1538 гады)[21]; пять служобъ людеи именья eе Понемоньского на имя… а Мартина Ганусовича, а Балтруша Нарвоишевича… а Балтруша Нарвушовича (28 чэрвеня 1541 году)[22]; земяне господарские земли Жомоитскои Амброжеи Мартинович Нарвоишович (13 студзеня 1600 году)[23]; dominus Petrus Narwosz, negotiator (1687 год)[24]; Petri Narwosz consularis caunensis (XVIII ст.)[25]; Narwosz (1 чэрвеня 1739 году)[26]; Alexander Władysław z Milkonta Narwysz (25 жніўня 1740 году)[27]; Narwoszany… Narwoysze (1744 год)[28]; Piotr Narwejsza (1745 год)[29]; Regina Narwejsz (1747 год)[30]; Alexander Milkont Narwoysz — ziemski powiatu Grodzieńskiego (22 жніўня 1754 году)[31]; Franciszka Norweysz (1832 год)[32].

  • Нецька і Бэрнат Нарвойшавічы — медніцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1495 годзе
  • Нарвойш Пецькавіч і Нарвойш Янавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
  • Мацей і Павал Балтрамеевічы, Сьцяпап і Рыгор Пятровічы Нарвайшовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[33]
  • Міхал Нарвайш Дышлевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі смаленскі ў 1730 годзе[34]
  • Аляксандар Уладзіслаў Антоні Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1736—1765 гадох[35]
  • Людвік Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1769—1780 гадох[36]
  • Адам Нарвойш Дышлевіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[37]

Нарвойшы (Narwojsz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[38].

Нарвойшы-Дышлевічы[39], Нарвойшы-Некрашы[40], Нарвойшы-Пашкевічы[41] і Мільканты-Нарвойшы[42] — літоўскія шляхецкія роды.

Нарвайш (Narwojsz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 4. — Berlin; Boston, 2013. S. 872—873.
  2. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
  6. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  7. Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  9. Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 66.
  10. Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
  11. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 254.
  12. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 281.
  13. Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 72.
  14. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 201.
  15. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  16. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  17. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  18. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
  19. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  20. Lietuvos Metrika. Knyga 523 (1). — Vilnius, 2006. P. 178.
  21. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 47, 55, 231.
  22. Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 206—207.
  23. Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 390.
  24. Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 57.
  25. Ragauskaitė A. Kauno miestiečių pavardžių formavimasis XVI—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 45, 2001. P. 134.
  26. N, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  27. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 309.
  28. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  29. Uciana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  30. Uciana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  31. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 331.
  32. Glinciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  33. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 17—18.
  34. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 225.
  35. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 275.
  36. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 276.
  37. Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  38. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 361.
  39. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  40. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  41. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  42. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  43. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society