Глыбокае
Глыбокае лац. Hłybokaje | |||||
![]() Алея славутых землякоў на гістарычным Рынку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1514 | ||||
Горад з: | 1921, 1940 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Глыбоцкі | ||||
Насельніцтва: | 19 084 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2156 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211791, 211792, 211800 | ||||
СААТА: | 2215501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′0″ пн. ш. 27°41′0″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 27.68333° у. д.Каардынаты: 55°8′0″ пн. ш. 27°41′0″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 27.68333° у. д. | ||||
Глыбокае на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Глыбокае | |||||
![]() | |||||
http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ |
Глыбо́кае — места ў Беларусі, сярод азёраў Кагальнага і Вялікага (з апошняга выцякае рака Бярозаўка). Адміністрацыйны цэнтар Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 19 084 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 200 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Полацак — Вільня. Чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Варапаева.
Глыбокае — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Ашмяншчыны (частка Віленшчыны) і Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (сармацкае і віленскае барока), часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (віленскае барока), капліца Сьвятога Ільлі (клясыцызм) і калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла пры манастыры базылянаў у Беразьвеччы, адзін з найвыдатнейшых узораў віленскага барока, які па апошняй вайне зруйнавалі савецкія ўлады, а таксама палац Радзівілаў, сынагога і капліцы Сьвятога Крыжа і Сьвятога Язафата, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Глыбокае мае зьвязак зь мясцовым возерам[3].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Гісторыя Глыбокага
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[4][5] першы пісьмовы ўпамін пра Глыбокае (двор, цэнтар маёнтку Зяновічаў) зьмяшчаецца ў Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1514 годам. Аднак афіцыйна[6] паселішча вядзе сваю гісторыю ад 1414 году, калі яно ўпамінаецца як зямля, што належала Зяновію Братошычу. Апошні атрымаў ад вялікага князя Вітаўта дазвол на права валоданьня спадчынай свайго бацькі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Jazep_Korsak._%D0%AF%D0%B7%D1%8D%D0%BF_%D0%9A%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%B0%D0%BA_%28XVII%29.jpg/150px-Jazep_Korsak._%D0%AF%D0%B7%D1%8D%D0%BF_%D0%9A%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%B0%D0%BA_%28XVII%29.jpg)
На 1556 год Глыбокае мела статус мястэчка. Рэчка Бярозаўка падзяляла яго на 2 часткі: паўднёва-заходняя належала Зяновічам і ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва; паўночна-ўсходняя — Корсакам і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва. Цэнтрам паўднёва-заходняй часткі быў Рынак з крамамі, сьвірнамі, царквой з плябаніяй, шпіталем; тут знаходзіўся замак. Паўночна-ўсходняя частка таксама мела ў цэнтры Рынак, ад якога пачыналіся шляхі на Дзісну, Полацак і мястэчка Беразьвечча.
У Інфлянцкую вайну (1563—1579) маскоўскія захопнікі ўчынілі ў Глыбокім і ваколіцах значную шкоду[4]. У канцы вайны празь мястэчка праходзіла войска Стэфана Баторыя ў часе яго вызваленчых выправаў на Полацак і Пскоў.
У канцы XVI ст. у Глыбокім заснавалі кальвінскі збор, бібліятэку і школу; аднак у пачатку XVІI ст. на месцы збора збудавалі касьцёл Сьвятога Міхала (праіснаваў да 1650 году). У 1628 годзе пачаў дзейнічаць Траецкі касьцёл, а ў 1636 годзе ваявода амсьціслаўскі і староста дзісенскі Язэп Корсак заснаваў на сваёй частцы Глыбокага касьцёл і кляштар ордэна кармэлітаў; пры кляштары дзейнічала школа. У сярэдзіне XVІI ст. у мястэчку збудавалі царкву Сьвятой Тройцы (па пажары ў 1838 годзе адноўленая, зноў згарэла ў 1880 годзе).
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Глыбокае захапілі маскоўскія войскі. Яны збудавалі тут невялікую драўляную фартэцыю — «острог», у якой разьмяшчалася залога. У студзені 1659 году мястэчка вызваліў аддзел войска Вялікага Княства Літоўскага. 6 лістапада 1661 году каля Глыбокага войскі Рэчы Паспалітай на чале з С. Чарнецкім разьбілі маскоўскіх захопнікаў пад камандай І. Хаванскага (больш за 18 тыс. чал.), захапіўшы 6 гарматаў, вялікі запас пораху, больш за 6 тыс. павозак з правіянтам. У бітве загінула больш за 6 тыс. маскавітаў, ацалелыя ўцяклі ў Полацак[4].
У 1668 годзе паўднёва-заходняя частка Глыбокага перайшла да Радзівілаў. На 1702 год, паводле інвэнтару, сядзібны комплекс Радзівілаў улучаў галоўны 1-павярховы драўляны будынак, флігель, пякарню, 2-павярховы лямус з галерэямі, сьвірны, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млынам, іншыя гаспадарчыя будынкі; у маёнтку налічвалася 263 двары. У XVІІI ст. у Глыбокім было два Рынкі з крамамі; пераважала драўляная 1-павярховая жылая забудова. У 1742 годзе ў мястэчку збудавалі сынагогу. На 1775 год тут было 310 дамоў, у Корсакавай частцы — 100 двароў[4]. У XVІІI—XІХ стагодзьдзяў пры кляштары кармэлітаў працавалі школа, бібліятэка, фізычны кабінэт, аптэка, шпіталь; было 40 музыкаў. У канцы XVІІI ст. на мясцовых могілках збудавалі Ільлінскую капліцу і мэмарыяльную калёну ў гонар Канстытуцыі 3 траўня.
- Старая графіка Глыбокага
-
Панарама мястэчка, 1869 г.
-
Сынагога, XIX ст.
-
Касьцёл і кляштар кармэлітаў, 1896 г.
-
Беразьвечча, 1896 г.
-
Рынак. Я. Драздовіч, 1925 г.
-
Кляштар кармэлітаў з боку Полацкай вуліцы. Я. Драздовіч, 1925 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Глыбокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце. У вайну 1812 году мястэчка займалі францускія войскі; тут стварылі этапны пункт, буйныя харчовыя склады. З 18 ліпеня на працягу 6 дзён у мястэчку знаходзіўся Напалеон.
За часамі вызвольнага паўстаньня ў красавіку — траўні 1831 году каля Глыбокага адбыліся баі з расейскімі карнікамі. На 1861 год у мястэчку было 212 двароў. У 1886 годзе — працавалі народная вучэльня, бровар, вінакурня і цагельня; было некалькі складоў з таварамі і прыватных крамаў; у нядзелі зьбіраліся таргі, штогод — 2 кірмашы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Jazep_Drazdovic_1920-1921.jpg/150px-Jazep_Drazdovic_1920-1921.jpg)
З пачаткам Першай сусьветнай вайны да Глыбокага праклалі чыгунку. На 1917 год у выніку ваенных спусташэньняў у мястэчку засталося толькі 111 двароў. У лютым 1918 году Глыбокае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Глыбокае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. У сьнежні 1918 году Глыбокае занялі бальшавікі, а 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. У жніўні 1919 году — ліпені Глыбокае займалі польскія войскі. 5 ліпеня 1920 году ў ваколіцах мястэчка адбыліся баі савецкіх і польскіх войскаў, у якіх загінула 1,5 тыс. чалавек. У кастрычніку 1920 году мястэчка зноў занялі польскія войскі. Згодна з умовамі Рыскай дамовы 1921 году Глыбокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У пачатку 1926 году адкрыўся аддзел Беларускага каапэратыўнага банку (закрыты разам з самім банкам у 1936 годзе)[9]. На 1939 год у мястэчку працавалі цукеркавая фабрыка, гарбарны завод, млын, павятовая ўправа, польская гімназія, прыватныя крамы, склады тавараў; кожны чацьвер праводзіліся таргі, штогод — 4 кірмашы.
У 1939 годзе Глыбокае ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала статус места і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 году да 3 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху і было цэнтрам акругі райхскамісарыяту «Остлянд». Тут разьмяшчаліся ўправа акругі, нямецкі гарнізон, вайсковыя склады. Нацысты зьнішчылі ў Глыбокім і раёне 10 133 чал., у 3 лягерох сьмерці — больш за 37 тыс. чалавек.
У 2012 годзе да Дня беларускага пісьменства на гістарычным Рынку паставілі 8 бронзавых бюстаў славутым глыбачанам Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Егуду (Дэвід Пэрэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому і Вацлаву Ластоўскаму[10].
- Места на старых здымках
-
Панарама места, да 1900 г.
-
Кляштар кармэлітаў у час руйнаваньня расейскімі ўладамі, да 1900 г.
-
Капліца Сьвятога Крыжа, 1929 г.
-
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, 1918 г.
-
Беразьвечча. Манастыр базылянаў, 1920-я гг.
-
Копцеўка. Капліца Сьвятога Ільлі, 1920-я гг.
-
Вуліца Докшыцкая. Сынагога, 1916 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/timeline/7usjef9qpbnn8rlpbcilvoebio3flaa.png)
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 2161 чал.; 1879 год — 4084 чал. (1942 муж. і 2142 жан.)[11]; 1897 год — 5564 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 589 чал.; 1939 год — 9,7 тыс. чал.; 1959 год — 7,3 тыс. чал.; 1970 год — 11,9 тыс. чал.; 1991 год — 17,6 тыс. чал.; 1992 год — 17,9 тыс. чал.; 1997 год — 18,5 тыс. чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 19,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2008 году — 19,4 тыс. чал.; 2009 год — 18 082 чал.[13] (перапіс); 2010 год — 18,2 тыс. чал.; 2016 год — 18 921 чал.[14]; 2017 год — 19 038 чал.[15]; 2018 год — 19 084 чал.[1]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Глыбокім працуюць ПТВ-ліцэй, 3 сярэднія школы, гімназія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў. Да 2007 году ў Глыбокім была адзіная ў Віцебскай вобласьці меская беларускамоўная школа (СШ №3)[16].
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць дом культуры і цэнтар культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў. Тут разьмяшчаецца філія Дзяржаўнага архіву Віцебскай вобласьці.
Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У месьце выдаюцца газэты «Весьнік Глыбоччыны» (да 1991 году — «Сьцяг камунізму», «Шлях Перамогі») і «Вольнае Глыбокае».
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Згодна з генэральным плянам 1967 году ва ўсходняй частцы Глыбокага ўтварыўся мікрараён, у заходняй сканцэнтраваліся прамысловыя прадпрыемствы. Места захавала радыяльны плян, што склаўся ў XVІІ—XVІІI стагодзьдзях.
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня плошча | Рынак пляц | 3 траўня пляц |
3 ліпеня вуліца | Маставая вуліца | |
Астроўскага вуліца | Пасольская вуліца | |
Гагарына вуліца | Нізкая вуліца | |
Максіма Горкага вуліца | Полацкая вуліца Копцеўская вуліца |
Генрыка Сянкевіча вуліца |
Камуністычная вуліца | Біскупа Ўладзіслава Бандурскага вуліца | |
Кірава вуліца | Дворная вуліца | |
Леніна вуліца | Віленская вуліца (частка) Замкавая вуліца (частка) |
|
Маскоўская вуліца | Докшыцкая вуліца | Варшаўская вуліца |
Піянэрская вуліца | Сялянская вуліца | |
Савецкая вуліца | Вялікая вуліца Клябанская вуліца Беразьвецкая вуліца |
Кракаўская вуліца |
Чапаева вуліца | Вярхнянская вуліца | |
Чырвонаармейская вуліца | Кісялёўка вуліца Кісялёўшчына вуліца[17] |
|
Школьная вуліца | Татарская вуліца | |
Энгельса вуліца | Друйская вуліца[18] |
З урбананімічнай спадчыны Глыбокага да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Азёрная, Вясеньняя, Млыновая, Палявая, Прамысловая, Чыгуначная, Шпітальная і Ясная[19]. У мястэчку таксама існавала вуліца Кармэліцкая, траса якой не захавалася.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Глыбокага |
---|
|
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Праз Глыбокае праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — Браслаў), Р45 (Полацак — граніца Летувы), Р110 (Глыбокае — Паставы — Лынтупы).
Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Мёрамі, Браславам, Шаркоўшчынай, Паставамі, Полацкам, Віцебскам, Менскам і Рыгай. Курсуюць пасажырскія цягнікі на Менск, Віцебск і Паставы, прымескае злучэньне з Каралеўшчынай, Паставамі, Лынтупамі.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96_%D1%96_%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%96_%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8E.jpg/220px-%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96_%D1%96_%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%96_%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8E.jpg)
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Глыбокае — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня. З пачатку ХХ ст. тут знаходзіцца цэнтар ганчарнага рамяства, г. зв. «глыбоцкай керамікі»[20].
Дзейнічае Глыбоцкі гістарычна-этнаграфічны музэй. У музэі экспануюцца матэрыялы з гісторыі краю, пра ягоных знакамітых землякоў (авіяканструктара П. Сухога, мастака Я. Драздовіча, заснавальніка беларускага тэатру І. Буйніцкага, палітыка і гісторыка В. Ластоўскага і інш.).
Працуе дом паляўнічага. Спыніцца можна ў мескім гатэлі.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA.jpg/220px-%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA.jpg)
- Алея славутых землякоў
- Гаспадарчы двор Вітгенштэйнаў (XIX ст.)
- Дэндрапарк
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Забудова ў «Закапанскім» стылі (1920—1930-я)
- Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня (канец XVІІI ст.)
- Капліца могілкавая Сьвятога Ільлі (канец XVІІI ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны, 1764—1782)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (1639—1654, цяпер сабор Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Манастыр базылянаў Беразьвецкі (1756—1763)
- Могілкі: «Копцеўка» (брама, каплічкі — XVІІI ст.), польскія вайсковыя, юдэйскія
- Помнік Мюнхгаўзэну
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/H%C5%82ybokaje%2C_Biera%C5%BAvie%C4%8D%C4%8Da%2C_Bazylanski._%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D0%B0%D0%B5%2C_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%28J._Bu%C5%82hak%2C_1919-30%29.jpg/220px-H%C5%82ybokaje%2C_Biera%C5%BAvie%C4%8D%C4%8Da%2C_Bazylanski._%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D0%B0%D0%B5%2C_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%28J._Bu%C5%82hak%2C_1919-30%29.jpg)
- Замак (XVI ст.)
- Збор кальвінскі
- Капліца Сьвятога Крыжа
- Капліца Сьвятога Язафата
- Мячэт
- Палац Радзівілаў (XVІІI ст.; рэшткі будынка зьнішчылі ў 2005 годзе)
- Сынагога (XVІІI ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1756—1763)
- Царква Сьвятога Міхала (XVІІI ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (XVII ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Глыбокага
-
Колішні касьцёл кармэлітаў, сармацкі фасад
-
Колішні касьцёл кармэлітаў, інтэр’ер
-
Старыя камяніцы
Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пералік местаў-сяброў Глыбокага |
---|
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/1995._Stamp_of_Belarus_0114.jpg/180px-1995._Stamp_of_Belarus_0114.jpg)
- Юры Багушэвіч (нар. 1946) — мастак
- Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898—1939) — пісьменьнік, празаік, які шмат гадоў жыў і пісаў у Глыбокім
- Клаўдзі Дуж-Душэўскі (1891—1959) — беларускі палітычны дзяяч, дыплямат, рэдактар, пэдагог
- Фёдар Дамінікоўскі (1905—1949) — гісторык
- Сямён Леках (нар. 1947) — навуковец ў галіне мэталюргіі
- Самуіл Магілевер (1824—1898) — піянэр рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён»
- Андрэй Майсяёнак (нар. 1943) — навуковец-біёляг, краязнавец
- Павал Сухі (1895—1975) — авіяканструктар
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 154.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 72.
- ^ а б в г Бунто Я. Глыбокае // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 539.
- ^ Бунто Я. Глыбокае // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 51.
- ^ История, Глубокский районный исполнительный комитет
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Горны А. С., Ільін А. Л. Пінскі аддзел Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні (1926–1932 гг.): утварэнне і дзейнасць // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (94), 2016.
- ^ Аб выніках конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 600.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 307.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ На Віцебшчыне зьнікла апошняя беларускамоўная гарадзкая школа // «Наша Ніва», 27 жніўня 2007.
- ^ Шыталь К. Віленская, Замкавая, Друйская, Дворная. Як даўней называліся вуліцы ў гістарычным цэнтры Глыбокага(недаступная спасылка), Westki.info
- ^ Шыталь К. Тапанімічная спадчына Глыбокага. Весткі.info. Праверана 1 верасьня 2012 г.
- ^ Скрабатун У. Вуліца Вясенняя ў Глыбокім ніколі не змяняла свой назоў - дакумент(недаступная спасылка) // Westki.info, 4 кастрычніка 2013 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Гедэман О. Глыбокае: гістарычны нарыс / Отан Гедэман; перакл. з польск. М. Гіля. — Паставы; Глыбокае: [б. в.], 2012. — 59, [1] с.: іл.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. — 454 с. ISBN 985-11-0014-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.