Цьверач
Цьверач лац. Ćvierač | |
лет. Tverečius | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Вышыня: | 127 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 231 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | LT-30009 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°18′40.000″ пн. ш. 26°35′49.999″ у. д. / 55.31111111° пн. ш. 26.59722194° у. д.Каардынаты: 55°18′40.000″ пн. ш. 26°35′49.999″ у. д. / 55.31111111° пн. ш. 26.59722194° у. д. |
Цьверач | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Цьверач (лет. Tverečius) — вёска ў Летуве, на беразе возера Цьверачы. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 231 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Ігналіны.
Цьверач — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару аўгустынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Тверечъ (1553 год)[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Цьверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгустынаў. Таго ж году тут збудавалі мураваны касьцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цьверач увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштару аўгустынаў з новым касьцёлам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Цьверач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 18 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Цьверач занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цьверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Цьверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Цьверач Летуве.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 247 чал., зь іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 юдэяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 231 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1905—1925)
- Могілкі: капліца
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў (1662)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 683.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|