Граўжышкі
Граўжышкі | |
трансьліт. Hraŭžyški | |
![]() Касьцельная званіца | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Граўжышкаўскі |
Насельніцтва: | 427 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′49″ пн. ш. 25°50′26″ у. д. / 54.33028° пн. ш. 25.84056° у. д.Каардынаты: 54°19′49″ пн. ш. 25°50′26″ у. д. / 54.33028° пн. ш. 25.84056° у. д. |
Граўжышкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Граўжышкі | |
![]() |
Гра́ўжышкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаружанкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чал. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Ашмянаў, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.
Граўжышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захавалася званіца касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік традыцыйнай беларускай дралянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Граўжышкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча.
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню ўпамінаецца ў XIII стагодзьдзі. Каля 1495 году ў паселішчы збудавалі касьцёл. У 1518 годзе Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1588 годзе маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ў валоданьні кашталяна віцебскага Мэльхіёра Граўжы-Сноўскага, у канцы XVI стагодзьдзя — кашталяна амсьціслаўскага Нарушэвіча.
На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў Граўжышкі належалі Камаеўскіх, якія ў 1605 годзе прадалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Корсаку. Пазьней Граўжышкі знаходзіліся ў валоданьні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кердзеяў (за імі адбудавалі стары касьцёл), Ромэраў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пачатку XX стагодзьдзя Конанцавы. У 1880-я гады ў Граўжышках было 22 двары, дзейнічаў касьцёл, працавала школа, штогод праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Граўжышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Граўжышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. У 1919—1920 гадох у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год тут было 54 двары.
У 1939 годзе Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 67 двароў, а 1997 год — 190.
У 2000-я гады Граўжышкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». У сакавіку 2008 году ў вёсцы разабралі стары драўляны касьцёл.
- Мястэчка на старых здымках
Касьцёл і званіца, 1930 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1881 год — 211 чал. (98 муж. і 113 жан.), зь іх 23 юдэі (9 муж. і 13 жан.)[6]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 229 чал.; 1931 год — 361 чал.; 1970 год — 271 чал.; 1993 год — 518 чал.[7]; 1997 год — 523 чал.[8]; 1999 год — 498 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Званіца (XVIII ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Wejssenhof J. Graużyszki // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 799.
- ^ Шаблюк В. Граўжышкі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 117.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 411.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|