Павульле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павульле
трансьліт. Pavuĺlie
Pavulle, Sialava. Павульле, Сялява (1914).jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Сельсавет: Празямлянскі
Насельніцтва: 87 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°53′52″ пн. ш. 29°1′14″ у. д. / 54.89778° пн. ш. 29.02056° у. д. / 54.89778; 29.02056Каардынаты: 54°53′52″ пн. ш. 29°1′14″ у. д. / 54.89778° пн. ш. 29.02056° у. д. / 54.89778; 29.02056
Павульле на мапе Беларусі ±
Павульле
Павульле
Павульле
Павульле
Павульле
Павульле
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паву́льле[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Павульскага возера і рацэ Вулянцы. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.

Павульле — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Павульле ўпамінаецца ў XVI ст. як уладаньне Радзівілаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1550 Мікалай Радзівіл прадаў Павульле Якубу П’яноўскаму. Пазьней паселішча перайшло да Сакалінскіх. У 1642 Багдан Сакалінскі прадаў паселішча Ільлю Карызну. Ад дачок апошняга ў 1695 Павельле перайшло да Садоўскіх, якія ў 1718 прадалі яго Кіяноўскім. У апошніх у 1722 мястэчка набылі Сялявы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба Сяляваў, каля 1914

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Павульле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні.

У XIX ст. у мястэчку дзейнічала рымска-каталіцкая капліца.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Павульле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Павульле вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца рымска-каталіцкая
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў (XVIII ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 485
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  3. ^ Łopaciński A. Paule (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 898.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Павульлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў