Шуміліна
| Шуміліна лац. Šumilina | |||||
| Населены пункт | |||||
Новы касьцёл | |||||
| |||||
| Краіна | Беларусь | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Віцебская | ||||
| Раён | Шумілінскі | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°18′05″ пн. ш. 29°37′05″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 7525 чал. (2018)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +375 2130 | ||||
| Паштовыя індэксы | 211260 | ||||
| СААТА | 2258551000 | ||||
| Нумарны знак | 2 | ||||
| Шуміліна на мапе Беларусі ± Шуміліна | |||||
Шумі́ліна — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чарніцы. Адміністрацыйны цэнтар Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7525 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацак, аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацак, Бешанковічы, Гарадок.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім «Шуміліна» мае патранамічнае паходжаньне — ад прозьвішча Шуміла. У ХVІ стагодзьдзі на месцы сучаснага паселішча знаходзіліся «Шумілавы мшары»[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Шуміліна ўпамінаецца ў ХІХ ст. як вёска Ловаскай воласьці Полацкага павету Віцебскай губэрні. На 1866 год тут было 5 двароў і 13 будынкаў[3].
Па пракладаньні Рыска-Арлоўскай чыгункі ў 1866 годзе Шуміліна хутка стала мястэчкам, у якім зьявілася чыгуначная станцыя Сіроціна[4] (з 22 траўня 1962 году — Баболіна).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шуміліна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шуміліна вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам Сіроцінскага раёну. У 1938 годзе Шуміліна атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да 23 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1962—1966 гадох Шуміліна ўваходзіла ў склад Віцебскага раёну. 3 верасьня 2008 году біскуп віцебскі Ўладзіслаў Блін асьвяціў у мястэчку помнік Яну Паўлу ІІ пры санктуарыі маці Божай Фацімскай[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У канцы ХХ — пачатку XXI стагодзьдзяў у Шуміліне збудавалі манумэнтальны мураваны касьцёл Маці Божай Фацімскай сучаснай авангарднай архітэктуры і царкву.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Шуміліне працуюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартовая школа.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзейнічаюць палац культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У мястэчку выдаецца раённая газэта «Герой працы».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1968 і 1977 гадох зьявіліся генэральныя пляны Шуміліна. У цэнтры мястэчка пераважае 2—3-павярховая забудова. Вытворчая зона разьмяшчаецца ў паўночным раёне.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Шуміліна |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працуе Шумілінскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[11].
Захавалася чыгуначная станцыя 1-й паловы ХХ ст. Некалі ў Шуміліне існавала царква, зьнішчаная па 1926 годзе.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімер Мацьвяйчук (нар. 1950) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 413.
- ↑ История, Шумилинский районный исполнительный комитет
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 73.
- ↑ Неверовіч А. Помнік Яну Паўлу ІІ у Шуміліне // Catholic.by, 4 верасьня 2008 г.
- ↑ Шуміліна, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Промышленность на Шумилинский районный исполнительный комитет
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шуміліна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Шуміліна на Radzima.org
- Шуміліна на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Здымкі на globustut.by
- Свята ў Шуміліне // Catholic.by, 13 траўня 2005