Валынцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валынцы
Vałyncy, Drysa. Валынцы, Дрыса (N. Orda, 25.06.1875-76) color corrected.jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Валынецкі
Насельніцтва: 771 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211610
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′28″ пн. ш. 28°11′9″ у. д. / 55.70778° пн. ш. 28.18583° у. д. / 55.70778; 28.18583Каардынаты: 55°42′28″ пн. ш. 28°11′9″ у. д. / 55.70778° пн. ш. 28.18583° у. д. / 55.70778; 28.18583
Валынцы на мапе Беларусі ±
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Валы́нцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дрысе. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 771 чалавек. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Дрысы, за 4 км ад прыпыначнага пункту Беніслаўскага (лінія Полацак — Бігосава).

Валынцы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны, адукацыйны цэнтар. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Юр’я ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Валынцы ўпамінаюцца ў пачатку XVII ст., калі кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў іх Полацкаму езуіцкаму калегіюму з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 годзе збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1731 годзе пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў[3]. У 1746 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на штогадовыя кірмашы[4]. У 1749—1766[5] гадох манахі-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будоўляй вядомы віленскі архітэктар Ян Гляўбіц. Пры кляштары ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Валынцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. З 1813 году кляштар стаў рэзыдэнцыяй візытара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. У 1-й палове XIX ст. у Валынцах жыў і навучаўся пісьменьнік А. Вярыга-Далеўскі. Па забароне ўладамі Расейскай імпэрыі Уніі ў 1839 годзе мясцовыя вернікі, не жадаючы далучацца да Маскоўскага патрыярхату, перайшлі пад апеку касьцёла[5]. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм.

На 1904 год пад назвай Валынцы існавалі мястэчка (84 двары), слабада (31 двор) і пагост (3 двары), штогод праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 гадох у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валынцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Валынцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну, з 1929 году — сельсавету. У 1930-я гады бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну Валынцы значна пацярпелі.

У 1944—1950 гадох савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры віленскага барока — касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў. На 1995 год у вёсцы было 394 двары. У 2006 годзе Валынцы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 376 чал. (206 муж. і 170 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 12 жан., духоўнага стану каталіцкага 37 муж., мяшчанаў-хрысьціянаў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 72 жан., сялянаў зямянскіх 55 муж. і 64 жан., аднадворцаў 2 муж., адстаўных салдатаў 3 муж., дваровых людзей 25 муж. і 12 жан.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 601 чал.[8]; 1995 год — 990 чал.[9]; 1999 год — 927 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 791 чал.; 2010 год — 771 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Валынцах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ААТ «Прудзінкі» — мяса-малочная спэцыялізацыя.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Валынцах штогод праводзіцца фэст народнай песьні «Вясковы карагод». Дзейнічае краязнаўчы музэй імя Яна Чэрскага.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.: фрагмэнты)
  • Школа жыдоўская (канец XIX — пачатак XX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 377.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 396.
  4. ^ Łopaciński A. Wołynce // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 935.
  5. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 397.
  6. ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // «Народная газета» № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  8. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. Кн. 2. — Менск, 2000. С. 339.
  9. ^ БЭ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 489.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Валынцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў