Райхскамісарыят Остлянд
Райхскамісарыят Остлянд | |
Reichskommissariat Ostland | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Нацысцкая Нямеччына |
Статус | рэйхскамісарыят[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Коўна, Рыга |
Дата ўтварэньня | 1941 |
Дата скасаваньня | 1945 |
Афіцыйныя мовы | нямецкая |
Насельніцтва | 19 300 000 чал.[1] |
Плошча | 512 000 км² |
Час існаваньня | 25 ліпеня 1941 — 1944 |
Месцазнаходжаньне Райхскамісарыяту Остлянд | |
![]() Райхскамісарыят Остлянд на мапе | |
Мапа Райхскамісарыяту Остлянд | |
![]() | |
![]() |
Райхскамісарыят «Остлянд» (па-нямецку: Reichskommissariat Ostland) — аўтаномная вобласьць у складзе Трэйцяга Райху ўва Ўсходняй Эўропе, што ўключала Беларусь, Латвію, Летуву, Эстонію. Заснаваны 25 ліпеня 1941 году. Райхскамісарыят «Остлянд» непасрэдна падначальваўся райхсьміністру акупаваных усходніх земляў Альфрэду Розэнбэрґу. Галоўны друкаваны орган камісарыяту — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газэта ва ўсходніх землях»).
Напачатку райхскамісарыят даходзіў на захадзе да межаў Нямецкага Райху, паўночная й усходняя мяжа праходзіла па Дзьвіне, паўднёвая — па лініі Друя — Маляты — Ранміскес — Вітуціс. Цэнтар знаходзіўся ў Коўне. Райхскамісарам быў прызначаны Гінрых Лёзэ.
1 жніўня да Райхскамісарыяту быў далучаны прыфронтавы раён. Новыя землі на паўночным захадзе даходзілі да ўсходніх межаў Райху, паўдзённыя й усходнія межы амаль супадалі зь летувіскай мяжой 1940 году, уключаючы ў т. л. Віленскі край.
Чарговае пашырэньне «Остлянду» адбылося 1 верасьня. На гэты раз Райхскамісарыят межаваў на захадзе з Райхам і акругай Беласток, на поўдні — з Райхскамісарыятам «Украіна». Усходняя й паўночная межы праходзілі па лініі Санкевічы — Ленін — рака Случ — Рудзенск — Сьмілавічы — Барысаў — Дзісна да Дзьвіны. Цэнтар быў перанесены ў Рыгу.
1 лістапада 1941 да акругі Беласток адышла Горадня.
Перадапошняе пашырэньне «Остлянду» адбылося 5 сьнежня 1941, калі былі далучаныя эстонскія землі. У 1944 у сувязі з наступам Савецкае Арміі ва Ўкраіне да акругі «Беларусь» былі далучаныя Берасьце, Кобрынь і Пінск.
8 верасьня 1944 райхскамісарам «Остлянду» стаў былы кіраўнік Украіны Эрых Кох.
Паводле Швэрына фон Крозыґка, райхсміністра фінансаў, на люты 1944 з акупаваных земляў было вывезена грошаў і атрымана падаткаў на суму 753,6 мільёну райхсмарак. За гэты ж час з «Остлянду» й «Украіны» на працу ў Нямеччыну было вывезена 380 000 сельскагаспадарчых работнікаў і 247 000 работнікаў прамысловасьці.
Генэральныя акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Райхскамісарыят уключаў у свой склад акругі:
- Генэральная акруга Беларусь: цэнтар — Менск, генэральны камісар — Вільгельм Кубэ, пасьля Курт фон Готбэрг; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі Баранавічы, Вялейку, Ганцавічы, Глыбокае, Ліду, Менск, Наваградак, Слонім і Слуцак.
- Генэральная акруга Летува: цэнтар — Коўна, генэральны камісар — Тэадор Адрыян фон Рэнтэльн; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі Коўню, Панявеж, Шаўлі й Вільню.
- Генэральная акруга Латвія: цэнтар — Рыга, генэральны камісар — Ота Генрых Дрэксьлер; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі Дзьвінск (Дзюнабург, Даўгаўпілс), Лібаву (Ліепая), Мітаву (Елгава), Рыгу і Вольмар (Валміера).
- Генэральная акруга Эстонія: цэнтар — Рэвэль (Талін), генэральны камісар — Карл Зыгізмунд Літцман; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі Курэсаарэ, Дорпат (Тарту), Пярну, Пячоры, Раквэрэ.
Калябаранцкія арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апроч інстытуту намесьніцтва — нямецкіх генэральных камісараў — у акругах былі створаныя мясцовыя калябаранцкія арганізацыі:
- Беларусь — прэзыдэнт Беларускае цэнтральнае рады Радаслаў Астроўскі (1887—1976)
- Латвія — генэральны дырэктар Оскарс Данкерс (1883—1965)
- Летува — генэральны дарадца Пятрас Кубілюнас (1894—1946)
- Эстонія — нацыянальны дырэктар Хяльмар Ёханэс Мяэ (1901—1978)
|