Полацкі раён
Полацкі раён | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Полацак |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Ігар Марковіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 107 480[2] |
Шчыльнасьць | 34,3 чал./км² |
Плошча | 3132,32[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 136 м[4] |
Месцазнаходжаньне Полацкага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-44 |
Паштовыя індэксы | 211 2хх, 211 4хх, 211 6хх |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
По́лацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 107 480 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Полацак.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснаваны 17 ліпеня 1924 году. У сучасных межах з 1960 году.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На тэрыторыі раёну месьцяцца азёры: Белае, Гомель, Зашчаты, Суя, Туроўля, Янова і іншыя.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 30 тыс. чалавек (без уліку гарадоў); 2009 год — 27 263 чал.[5] (перапіс, без уліку Полацку); 2016 год — 108 389 чал.[6]; 2017 год — 108 207 чал.[7]; 2018 год — 107 480 чал.[2]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Нацкі, Трудаўскі і Шпакоўшчынскі сельсаветы.
Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Акрамя самога Полацку ў раёне месьціцца таксама мястэчка Ветрына і 405 вёсак.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Невель — Полацак — Маладэчна, Віцебск — Полацак — Дзьвінск. Аўтадарогамі зьвязаны з гарадамі Віцебск, Рыга, Лепель, Глыбокае, Мёры, Верхнядзьвінск, Асьвея, Расоны.
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мікалай Ільніцкі (1949, в. Баранава — 2006) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч[8]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/icons/menu-rik
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Імёны Свабоды: Мікалай Ільніцкі (11.10.1948 — 6.11.2006) (svaboda.org)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Полацкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў