Арэхаўна
| Арэхаўна лац. Arechaŭna па-беларуску: Арэхаўна па-расейску: Ореховно | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Полацкі |
| Сельсавет | Бабыніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°21′57,40″ пн. ш. 28°23′14,70″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 16 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 214 |
| Паштовы індэкс | 211432 |
| СААТА | 2238813146 |
| Нумарны знак | 2 |
| Арэхаўна на мапе Беларусі ± Арэхаўна | |
Арэ́хаўна[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Арэхаўна. Уваходзіць у склад Бабыніцкага сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 16 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Полацку, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына.
Арэхаўна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Арэхаўна ўпамінаецца ў XVI ст. Гэтыя землі каля 1521 году ад вялікага князя Жыгімонта Старога атрымаў Іван Корсак, гараднічы полацкі.
З 1552 году дваром Арэхаўна, дзе было 50 радзінаў, валодаў сын Я. Корсака Баркулаб. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Арэхаўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Забелаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Арэхаўна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Арэхаўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Арэхаўна вярнулі БССР, у Бабынавіцкі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1995 год у Арэхаўне было 10 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 256 чал. (124 муж. і 132 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 81 жан., сялянаў зямянскіх 50 муж. і 49 жан., аднадворцаў 1 муж., адстаўных салдатаў 2 муж.[3]; 1886 год — 205 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1990 год — 18 чал.[5]; 1995 год — 18 чал.[6]; 1998 год — 18 чал.; 1999 год — 10 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 16 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прысядзібны парк
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзібна-паркавы комплекс Забелаў (XVIII ст.)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1834)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 369.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
- ↑ Łopaciński A. Orzechowno (3) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 610.
- ↑ Насевіч В. Арэхаўна // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 200.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 15.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||