Дуды
Дуды | |
трансьліт. Dudy | |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 88 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
СААТА: | 4229813039 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′47″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91306° пн. ш. 25.85917° у. д.Каардынаты: 53°54′47″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91306° пн. ш. 25.85917° у. д. |
Дуды на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Дуды | |
![]() |
Ду́ды[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дудлянкі. Уваходзяць у склад Іўеўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 88 чалавек.
Дуды — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Дуды ўпамінаюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтар староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Рэзыдэнцыя старосты знаходзілася ў вёсцы Лугамавічах. У 1608 годзе ў Дудах існаваў касьцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў маёнтку Хадкевічаў.
У 1653 годзе Дудзкае староства трымаў Т. Дэнгаф. З 1665 году маёнтак перайшоў да Яна Казімера Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазьней — да ягонага сына Самуэля Міхала. На 1690 год у сяле было 14 дымоў.
З 1709 году Дуды знаходзіліся ў валоданьні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 году Буйніцкіх, пазьней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 годзе ў Дудах збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1789 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1803 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Коршакаў. У 1861 годзе Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічаў Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу. На 1866 год у мястэчку было 12 двароў. У 1885 годзе тут працавалі багадзельня, кузьня і 2 карчмы, праводзіўся таржок. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт зьнішчыў паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны Дуды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 году Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 41 двор.
У 1939 годзе Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 260 двароў, на 1999 год — 46 двароў. 18 красавіка 2017 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Морынскага сельсавету Дуды перадалі ў склад Іўеўскага сельсавету[3].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 30 рэвіскіх душ; 1866 год — 80 чал., зь іх 68 каталікоў і 12 юдэяў[4]; 1897 год — 251 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 252 чал.; 1970 год — 166 чал.; 1999 год — 109 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 88 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 232.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 208.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|