Руба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руба
трансьліт. Ruba
Новая царква
Новая царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Віцебскі
Гарадзкі савет: Віцебскі
Плошча:
  • 4,72 км²
Насельніцтва: 7634 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 212
Паштовы індэкс: 211321
СААТА: 2401554000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°18′8″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. / 55.30222° пн. ш. 30.31167° у. д. / 55.30222; 30.31167Каардынаты: 55°18′8″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. / 55.30222° пн. ш. 30.31167° у. д. / 55.30222; 30.31167
Руба на мапе Беларусі ±
Руба
Руба
Руба
Руба
Руба
Руба
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ру́ба[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне. Падпарадкоўваецца адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску (уваходзіць у склад Віцебскага гарадзкога савету). Насельніцтва на 2018 год — 7634 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Віцебску, аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам, Гарадком, Суражам.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Руба» ўтварыўся ад слова «рубіць» (рубеж)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Руба ўпамінаецца ў XIX ст. як цэнтар фальварку, у які на 1834 год уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласьці Віцебскага павету. У гэты час у фальварку было 144 жыхары. Недалёка знаходзіліся найбольшыя на Дзьвіне парогі, небясьпечныя для суднаў і плытоў. На 1909 год у вёсцы Рубе было 4 двары, аднайменны фальварак знаходзіўся ў валоданьні зямяніна Піскунова.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руба абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Рубу вярнулі ў склад БССР. На 1926 год у вёсцы было 10 двароў. У 1931 годзе каля Рубы заснавалі вапнавы завод, вакол якога вырасла заводзкае селішча. 31 ліпеня 1970 году Руба атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 31 чал.; 1926 год — 57 чал.; 1999 год — 8648 чал.[4]; 2000 год — 7,7 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,1 тыс. чал.; 2009 год — 7645 чал., зь іх паводе нацыянальнасьці: беларусы 6022 чал. (78,8%), расейцы 1359 чал. (17,8%), украінцы 179 чал. (2,3%), палякі 20 чал. (0,3%), летувісы 10 чал. (0,1%), габрэі 9 чал. (0,1%), армяне 7 чал. (0,1%), іншыя 39 чал. (0,5%); 2009 год — 7134 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 7652 чал.[7]; 2017 год — 7662 чал.[8]; 2018 год — 7634 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку працуюць 2 сярэднія і дзіцячая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы, паліклініка, лякарня (на 80 ложкаў), бібліятэка, палац культуры і тэхнікі, дом побыту, пошта. Дзейнічае царква.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (акцыянэрнае таварыства «Даляміт») і харчовай прамысловасьці.

Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышча, на паверхню выходзяць старажытныя пласты далямітаў — найбольшае ў Беларусі радовішча высокаякасных вапнякоў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Рубу праходіць магістраль М8E95. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам (у тым ліку празь мескі маршрут № 26 Ціраспаль — Руба), Гарадком, Суражам.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе гарналыжны цэнтар «Руба». Каля мястэчка дзейнічае аздараўленчы цэнтар «Жалезьнякі»[9].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Рэпіных у вёсцы Здраўнёве (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Панцеляймона ў вёсцы Здраўнёве

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 62
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 326.
  4. ^ Віталёва В. Руба // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 123.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 417.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]