Пастаўскі раён
Пастаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Паставы |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Сяргей Чэпік[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 35 642[2] |
Шчыльнасьць | 17 чал./км² |
Плошча | 2096,44[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 166 м[4] |
Месцазнаходжаньне Пастаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-55 |
Паштовыя індэксы | 211 8хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паста́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2096,44[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 35 642 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Паставы.
Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркоўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці, Астравецкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, а таксама зь Летувой.
Цэнтар раёну, места Паставы, разьмешчаны на рацэ Мядзёлцы, за 250 км ад Віцебску. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна раён падзелены на 10 сельсаветаў: Валкоўскі, Варапаеўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Лынтупскі, Навасёлкаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі.
Праз раён праходзіць аўтатраса Полацак — Вільня, чыгункі Полацак — Вільня, Варапаева — Друя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Вялейскай вобласьці. 20 верасьня 1944 году перададзены Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ўваходзіць у Віцебскую вобласьць. У сучасных межах з 1965 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 39 487 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 36 442 чалавекі[6]; 2017 год — 35 969 чалавек[7]; 2018 год — 35 642 чал.[2]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сыстэме адукацыі раёну 57 установаў: 12 сярэдніх, 19 базавых, 8 пачатковых школ, раённая гімназія, 16 дзіцячых дашкольных установаў, Варапаеўская дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы дзяржаўны сацыяльны прытулак. Дзейнічаюць аб’яднаньне пазашкольных установаў і Цэнтар карэкцыйнага разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі.
У агульнаадукацыйных школах арганізавана дыфэрэнцыраванае навучаньне (6 ліцэйскіх, 25 профільных клясаў і 13 груп, 44 клясы і групы з паглыбленым вывучэньнем прадметаў, 24 клясы і групы з вывучэньнем розных прадметаў на павышаным узроўні). Праводзіцца аздараўленьне дзяцей. У час летніх канікул у раёне працуе 26 аздараўленчых лягераў дзённага знаходжаньня, у якіх адпачывае каля 1100 дзяцей, тры лягеры кругласутачнага знаходжаньня на 75 месцаў, а таксама валантэрскі і спартовы лягеры.
Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны прафэсіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці» рыхтуе спэцыялістаў сярэдняга зьвяна і кадры масавых рабочых прафэсіяў.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ніна Асіненка (1928 (?)) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), адна з заснавальнікаў Постаўскай групы СБП.
- Ангеліна Бароўка (1931 (?) — 1999) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра і скарбнік пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).
- Уладзімер Дубоўка — беларускі паэт, празаік, мовазнавец, перакладнік, літаратурны крытык
- Аўген Жыхар — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Сябра «СБМ», «БНП» і «Чорнага Ката». Камандаваў партызанскім атрадам на Пастаўшчыне.
- Дзяніс Малец — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху
- Міхаіл Хвастоў — беларускі палітык і дыплямат
- Зыгмунт Чаховіч — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Мікалай Казаравец (нар. 1949) — беларускі сэлекцыянэр жывёлы і палітык
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альфрэд Ізідар Ромэр — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф
- Ёсіф Сушко — Заслужаны артыст БССР. Працаваў у Варапаеве[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Іосіф Сушко — заслужаны артыст з Маладзечна, які прайшоў праз ГУЛАГ // «Рэгіянальная газета»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
- раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Пастаўскі раён (рас.), Глёбус Беларусі