Перайсьці да зьместу

Юхавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юхавічы
лац. Juchavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Расонскі
Сельсавет: Клясьціцкі
Насельніцтва: 162 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2159
Паштовы індэкс: 211467
СААТА: 2242820098
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 56°0′50″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 56.01389° пн. ш. 28.65° у. д. / 56.01389; 28.65Каардынаты: 56°0′50″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 56.01389° пн. ш. 28.65° у. д. / 56.01389; 28.65
Юхавічы на мапе Беларусі ±
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ю́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нішчы. Уваходзяць у склад Клясьціцкага сельсавету Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 162 чалавекі. Знаходзяцца за 28 км на паўночны захад ад Расонаў, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Ідрыца.

Юхавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здаўна Юхавічы знаходзіліся ў валоданьні роду Храпавіцкіх і ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Юхавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кузьняцоў, тут было 42 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Юхавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юхавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Юхавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету (з 8 красавіка 2004 году ў Клясьціцкім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2003 год у Юхавічах было 127 двароў.

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 189 чал. (90 муж. і 99 жан.), зь іх шляхты — 2 муж. і 3 жан., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 5 жан., мяшчанаў-юдэяў 39 муж. і 38 жан., сялянаў зямянскіх 45 муж. і 52 жан., адстаўных салдатаў 1 муж. і 1 жан.[3]; 1882 год — 282 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 297 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 250 чал.[5]; 2010 год — 162 чал.

У Юхавічах працуюць пачатковая школа, бібліятэка, клюб, пошта.

У вёсцы знаходзіцца сядзіба Юхавіцкага лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1 км на поўнач ад Юхавічаў захаваўся курганны могільнік.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 400.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  4. ^ Łopaciński A. Juchowicze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 618.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 222.