Лужкі
Лужкі | |
трансьліт. Lužki | |
![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Шаркоўшчынскі |
Сельсавет: | Лужкоўскі |
Насельніцтва: | 765 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2154 |
Паштовы індэкс: | 211926 |
СААТА: | 2255825186 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°21′9″ пн. ш. 27°52′8″ у. д. / 55.3525° пн. ш. 27.86889° у. д.Каардынаты: 55°21′9″ пн. ш. 27°52′8″ у. д. / 55.3525° пн. ш. 27.86889° у. д. |
Лужкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лужкі | |
![]() |
Лужкі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мнюце. Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 765 чалавек. Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркоўшчыны, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсьвільле.
Лужкі — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі віленскага барока, царква Раства Багародзіцы і сядзіба Плятэраў у Гарадцы (клясыцызм), помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар піяраў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1519 годам. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводзтва.
У 1741 годзе Валяр’ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 годзе ў Лужках адкрыўся піярскі калегіюм, у 1756 годзе збудавалі мураваны касьцёл. Пры калегіюме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745 году, Лужкі атрымалі статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лужкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву.
У 1862 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Лужках земскую народную вучэльню, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове. На 1886 год у мястэчку было 77 двароў, існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народная вучэльня, піваварны завод, 14 крамаў. У 1901 годзе тут адкрылася царкоўнапрыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лужкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лужкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут было 212 двароў.
У 1939 годзе Лужкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1996 год у вёсцы было 443 двары, на 1999 год — 399, на 2003 год — 381. У 2000-я гады Лужкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
Вуліца Касьцельная. Касьцёл, каля 1900 г.
Рынак. Царква, каля 1900 г.
Гарадзец. Сядзіба Плятэраў, 1918 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 639 чал.; 1884 год — 1168 чал.[3]; 1886 год — 924 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 1357 чал. у мястэчку Лужках, 111 чал. у маёнтку Лужках; 1921 год — 1362 чал.; 1996 год — 969 чал.[4]; 1999 год — 905 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 870 чал.[6]; 2010 год — 765 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, вэтэрынарны пункт, амбуляторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З урбананімічнай спадчыны Лужкоў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Германавіцкая, Дзісенская, Касьцельная, Маставая і Млынавая. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лясьніцтва, фэрмэрскія гаспадаркі.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Забудова гістарычная (пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1744—1756)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі: хрысьціянскія; польскіх жаўнераў, палеглых у 1920 годз
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Плятэраў у Гарадцы (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1794; у 2-й палове XIX ст. пацярпела ад маскоўскай перабудовы)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кляштар піяраў (XVIII ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Лужкоў
Гарадзец. Сядзіба Плятэраў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 499.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 837.
- ^ Бунто Я. Лужкі // ЭГБ. — Менск: 1997 Т. 4. С. 396.
- ^ БЭ. — Менск: 1998 Т. 7. С. 359.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 509 с. ISBN 985-6302-63-3.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|