Капліца Сьвятога Ільлі (Глыбокае)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца Сьвятога Ільлі | |
Капліца Сьвятога Ільлі | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Глыбокае |
| Каардынаты | 55°08′22,58″ пн. ш. 27°42′22,82″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм і клясыцыстычная архітэктура[d] |
| Дата заснаваньня | 1805 |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Капліца Сьвятога Ільлі на мапе Беларусі Капліца Сьвятога Ільлі | |
Капліца Сьвятога Ільлі — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на Копцеўскіх могілках. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Будавалася як капліца Сьвятога Антонія пры кляштары кармэлітаў[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную капліцу на могілках у Глыбокім у канцы XVIII ст. збудавалі манахі-кармэліты.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які на галоўным і тыльным фасадах вылучаецца трыкутнымі франтонамі. Франтон галоўнага фасаду завяршаецца 4-граннай званічкай. Апрацаваныя пад квадравую муроўку атынкаваныя фасады падзяляюцца пілястрамі і апярэзваюцца карнізным пасам.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю, над уваходам месьцяцца хоры. Сьцены мелі фрэскавы росьпіс (затынкаваны ў 1930-х гадох)[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- Л. Ананіч, 1931 г.
- кастрычнік 1934 г.
- 1930-я гг.
- да 1939 г
- 1929 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 94.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 95.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000364 |