Падсьвільле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падсьвільле
трансьліт. Padśviĺlie
Касьцёл
Касьцёл
Герб Падсьвільля


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Падсьвільскі
Насельніцтва: 1936 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211797
СААТА: 2215850906
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°8′50″ пн. ш. 27°58′38″ у. д. / 55.14722° пн. ш. 27.97722° у. д. / 55.14722; 27.97722Каардынаты: 55°8′50″ пн. ш. 27°58′38″ у. д. / 55.14722° пн. ш. 27.97722° у. д. / 55.14722; 27.97722
Падсьвільле на мапе Беларусі ±
Падсьвільле
Падсьвільле
Падсьвільле
Падсьвільле
Падсьвільле
Падсьвільле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Падсьві́льле[2] — мястэчка ў Беларусі, сярод азёраў Алаізьбергу і Белага. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1936 чалавек[1]. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад Глыбокага, за 194 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Падсьвільле» — назва-арыенцір, якая азначае мястэчка каля вёскі Сьвілаў (Сьвілі)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Падсьвільле мае зьвязкі з другім падзелам Рэчы Паспалітай (1793 год), калі вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пліскай воласьці Дзісенскага павету (з 1842 году Віленскай губэрні).

Ваенна-тапаграфічным аддзелам галоўнага штабу Расейскай імпэрыі ў 1888 годзе была складзеная «Ваенна-дарожная мапа Эўрапейскае Расеі». Ішлі гады, зьмянялася сетка дарогаў эўрапейскае часткі Расеі, пракладваліся новыя чыгунакі, якія трэба было наносіць на мапу. А таму большасьць аркушаў ваенна-дарожнай мапы былі выпраўленыя, дапрацаваныя і надрукаваныя крыху пазьней, у 1908 годзе. Назва «Падсвільле» упершыню зьявілася менавіта на дапрацаванай мапе 1908 року.

У 1902-1907 гг. была пракладзеная новая чыгунанка, якая зьвязала Полацак і Седльцы. У хадзе будаўніцтва чыгуначнага палатна ўзводзіліся і чыгуначныя станцыі: Загацьце, Кульгаі, Палевачы, Зябкі і Падсьвільле.

На 1913 год у Падсьвільлі было 9 двароў і фальварак Алаізбэрг з 3 дварамі. З пракладаньнем чыгункі Маладэчна — Полацак у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе разьвіцьцё.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падсьвільле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Падсьвільле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводзтва. Тут збудавалі гаспадарчыя пабудовы і стайні пагранічных войскаў.

У 1924 року (гэты год і лічыцца летапіснай датай адліку), паводле рашэньня Рады міністраў Польшчы, быў арганізаваны Корпус аховы памежжа (КАП). Гарнізон 7-га батальёну КАП (7 Batalion KOP) разьмясьціўся ў Падсьвільлі, а пасьля рэформы Пілсудзкага ў 1929 годзе стаў называцца Батальён КАП «Падсвільле» (Batalion KOP «Podświle» у складзе pułka KOP «Głębokie»).

У 1939 годзе Падсьвільле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Падсьвільле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 годзе — Маладэчанскай вобласьці, у 1950—1962 гадох была цэнтрам Пліскага раёну. 28 чэрвеня 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, які стаў цэнтрам пасялковага савету, з 1962 году — у Глыбоцкім раёне. 9 жніўня 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 3 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2007 год — 2,6 тыс. чал.; 2009 год — 2270 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 1965 чал.[7]; 2017 год — 1945 чал.[8]; 2018 год — 1936 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Падсьвільлі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

У мястэчку дзейнічае касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага заводу), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасьці. Працуюць Дзьвінская экспэрымэнтальная база Інстытуту лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філія АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадзкага хачаваньня.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падсьвільле — цэнтар дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[9].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжваенны пэрыяд у Падсьвільлі існаваў драўляны касьцёл.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Падсьвільлі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (1839—1930) — удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 215
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 298.
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Бунто Я. Падсвілле // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 375.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падсьвільлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў