Мёрскі раён
Мёрскі раён | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Мёры |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Ігар Кузьняцоў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 19 921[2] |
Шчыльнасьць | 11,1 чал./км² |
Плошча | 1786,64[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 136 м[4] |
Месцазнаходжаньне Мёрскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-52 |
Паштовыя індэксы | 211 2хх, 211 9хх |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Мёрскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 921 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Мёры.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Большая частка раёну знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны – плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3—5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёну знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт 211 м, Воўчая Гара, разьмешчана непадалёку ад вёскі Перабродзьдзе.
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Дзьвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэньні сожаўскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасьць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40—50 да 60—90 м.
У сельгасугодзьдзях дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9%, дзярнова-падзолістыя глебы — 34%, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2%, тарфяна-балотныя — 5,3%, поймавыя — 1,5%. Па мэханічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацьце раёну — торф.
Па тэрыторыі Мёрскага раёну працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя зь іх Дзьвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 зь якіх маюць прамысловае значэньне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка, Капыльшчынскае вадасховішча.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 24 364 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 20 737 чал.[6]; 2017 год — 20 289 чал.[7]; 2018 год — 19 921 чал.[2]
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуцьцеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродзкі, Павяцкі, Туркоўскі, Узьмёнскі, Язьненскі.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзьвінск — Шаркоўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсьць паромная пераправа празь Дзьвіну ў Дзісьне. Праведзены нафтаправод «Дружба».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мёрскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мёрскі раённы выканаўчы камітэт(рас.)
- Здымкі на Radzima.org
- Мёрскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»