Пліса (Віцебская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пліса
трансьліт. Plisa
Каменны крыж і царква
Каменны крыж і царква
Першыя згадкі: 7 ліпеня 1507
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Пліскі
Насельніцтва: 473 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211811
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′18″ пн. ш. 27°57′39″ у. д. / 55.22167° пн. ш. 27.96083° у. д. / 55.22167; 27.96083Каардынаты: 55°13′18″ пн. ш. 27°57′39″ у. д. / 55.22167° пн. ш. 27.96083° у. д. / 55.22167; 27.96083
Пліса на мапе Беларусі ±
Пліса
Пліса
Пліса
Пліса
Пліса
Пліса
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Плі́са[1] — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе аднайменнага возера, каля вытоку ракі Мнюты. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Падсьвільле, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае — Полацак.

Пліса — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся старажытны каменны крыж.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Плісу датуецца 7 ліпеня 1507, калі маёнтак перашоў ад гетмана Канстантына Астроскага да Мікалая Петуха. На 1552 у мястэчку было 63 двары. Паселішча значыцца на мапе Полацкага ваяводзтва (1579) С. Пахалавіцкага.

3 1624 Пліса знаходзілася ў валоданьні Рыгора Падбіпенты, з 1670 — полацкага земскага судзьдзі Язэпа Корсака, потым — Дэспат-Зяновічаў. Паводле прывілея караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 15 жніўня 1788 у мястэчку праводзіліся штотыднёвыя кірмашы. У канцы XVIII ст. тут існавалі «гаспадарскі дом», драўляная царква, 6 крамаў, 2 корчмы, вадзяны млын на 4 паставы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пліса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 Віленскай губэрні. 3 1863 тут працавала пачатковая школа.

На 1887 у Плісе было 75 дамоў, парафіяльная царква, капліца, сынагога; у фальварку працаваў бровар.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пліса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Пліса апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Пліса ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 стала цэнтрам раёну8 чэрвеня 1950 цэнтар раёну — Падсьвільле, з 15 сьнежня 1962 у Глыбоцкім раёне) Вялейскай, з 1944 Полацкай, з 1954 Маладэчанскай, з 1960 Віцебскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 тут было 309 двароў, на 2005 — 276 двароў, на 2007 — 263 гаспадаркі. У 2000-я Пліса атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Плісе працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта, аптэка, мэблевы цэх камбінату побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Плісы захаваліся селішча эпохі нэаліту, бронзавага і раньняга жалезнага вякоў.

  • Каменны крыж
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1887)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца могілкавая (XIX ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 229.
  2. ^ Krzywicki J. Plissa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 265.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. ^ Бунто Я. Пліса // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 513.
  5. ^ Скрабатун У. Гісторыя Плісы // «Вольнае Глыбокае» №13 (260), 24 сакавіка 2005.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Менск: БелЭн, 1995.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]