Беларуска-летувіская граніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міждзяржаўная граніца
Bo-map - 2.png
Граніца дзяржаваў Беларусь Беларусь
Летува Летува
Час існаваньня з 1991
Працягласьць 678,819 км
Фармаваньне межаў Летувы ў ХХ ст.

Беларуска-летувіская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю 678,819 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Польшчай на паўночным захадзе і цягнецца да патройнага сутыку з Латвіяй на паўночным усходзе.

Сучасная граніца паўстала пасьля распаду СССР, калі абедзьве дзяржавы атрымалі незалежнасьць.

Першая спроба стварэньня граніцы адбылося згодна з Маскоўскай дамовай ад 12 ліпеня 1920 году, калі Савецкая Расея празнала за Летувою землі зь Вільняй, Горадняй, Лідай і Ашмянамі.

Першая беларуска-летувіская граніца паўстала ў 1939 годзе, пасьля аб’яднаньня Заходняй Беларусі з БССР. Яна супадала са старай летувіска-польскай граніцаю. Паводле савецка-летувіскай угоды ад 10 кастрычніка 1939 году СССР перадаў Летуве раён Вільні і Аранаў, а таксама вузкі пас зямлі ў бок Сьвянцянаў[2][3]. Пасьля абвяшчэньня Летувіскай ССР, 6 лістапада 1940 году ЛетССР атрымала курорт Друскенікі, месты Сьвянцяны і Салечнікі, а таксама чыгуначную станцыю Адуцішкі з навакольнымі вёскамі.

Такі падзел рэспублік пратрываў да атрыманьня абедзьвюма дзяржавамі незалежнасьці, пасьля чаго мяжа ператварылася ў дзяржаўную граніцу.

На пачатку 1990-х паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [4]. Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў ад Летувы грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна.

6 лютага 1995 году ў Вільні была падпісана дамова аб беларуска-летувіскай мяжы [5], ратыфікаваная Беларусьсю 26 кастрычніка 1996 году. Дамова юрыдычна вызначыла і замацавала дзяржаўную мяжу на аснове «савецкай» лініі 1940 году[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]