Язна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Язна
трансьліт. Jazna
Вуліца вёскі
Вуліца вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Сельсавет: Язьненскі
Насельніцтва: 705 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°25′12″ пн. ш. 28°9′26″ у. д. / 55.42° пн. ш. 28.15722° у. д. / 55.42; 28.15722Каардынаты: 55°25′12″ пн. ш. 28°9′26″ у. д. / 55.42° пн. ш. 28.15722° у. д. / 55.42; 28.15722
Язна на мапе Беларусі ±
Язна
Язна
Язна
Язна
Язна
Язна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Я́зна[1] — вёска ў Беларусі, на азёрах Малым і Вялікім Язьне[a]. Цэнтар сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 705 чал. (2010). Знаходзіцца за 58 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Палевачы; на аўтамабільнай дарозе ДзіснаПразарокі.

Язна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Язна як уладаньне Галімскіх датуецца 1475 годам.

Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва і ў розныя часы знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Сакалінскіх, Козелаў-Паклеўскіх, Коцелаў, Корсакаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Язна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні.

На 1866 год у Язьне было 15 двароў. У 1900 годзе ў мястэчку збудавалі мураваную царкву-мураўёўку[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Язна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Язна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Язна ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Язна атрымала афіцыйны статус аграгарадку. На 2003 год у вёсцы было 363 двары.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 9 чал. у мястэчку Малым Язьне і 165 чал. у мястэчку Язьне[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 243 чал.[4]; 1999 год — 975 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 833 чал.[5]; 2010 год — 705 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Язьне працуюць школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 500 м на поўдзень ад Язна знаходзіцца помнік археалёгіі — гарадзішча.

  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі старыя каталіцкія
  • Сядзіба
  • Царква Сьвятога Спаса (1900)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Маці Божай Вастрабрамскай (пач. XX ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ уздоўж 5 км іх берагоў[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 328.
  2. ^ а б Мікалаева І. Язьненскі Дабравест // Мясцовае самакіраваньне. — 17 лістапада 2011. — № 31 (269). — С. 1.
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 539.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ БЭ. Т. 18. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 246.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Язнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў