Германішкі
Германішкі | |
трансьліт. Hiermaniški | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Пераганцаўскі |
Насельніцтва: | 342 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213859038 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′35″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.35972° у. д.Каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.35972° у. д. |
Германішкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Германішкі | |
![]() |
Германі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жыжме. Уваходзяць у склад Пераганцаўскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 342 чалавекі. Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Вярэнава.
Германішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Германішкі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 году тут утварылася парафія Віленскага біскупства.
У 2-й палове XVI стагодзьдзя Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне ў Германішках мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 годзе біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
У XVIII стагодзьдзі Германішкі былі сталовым маёнткам Віленскага біскупства. У 1790 годзе маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнація Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаваньняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 гароды. У мястэчку было 24 двары, працавала карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1886 годзе ў мястэчку дзейнічаў касьцёл, працаваў заезны двор.
За часамі Першай сусьветнай вайны Германішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Германішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1919—1920 гадох у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Германішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вярэнаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Пераганцаўскага сельсавету[3].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XVIII стагодзьдзе: 1790 год — 94 чал.[4].
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 182 чал.; 1882 год — 155 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 190 чал.; 1999 год — 371 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 372 чал.; 2010 год — 342 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1886—1909)
- Могілкі хрысьціянскія, брама
- Сядзіба (XIX ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Палац (XIX ст.)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 144.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Шаблюк В. Германішкі // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 519.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 61.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|