Лепельскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лепельскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лепель
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Міхаіл Кісялевіч[d][1]
Насельніцтва (2018) 32 764[2]
Шчыльнасьць 18 чал./км²
Плошча 1822,22[3] км²
Месцазнаходжаньне Лепельскага раёну
Лепельскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-32
Паштовыя індэксы 211 0хх, 211 1хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ле́пельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 32 764 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Лепель.

Раён падзяляецца на 9 сельсаветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Слабадзкі, Стайскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 17 ліпеня 1924 году.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе зь Бешанковіцкім, Чашніцкім, Докшыцкім, Ушацкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім і Барысаўскім раёнамі Менскай вобласьці. Уключае 232 сельскія населеныя пункты, 9 сельсаветаў.

Паўднева-заходняя частка раёну разьмешчана ў межах Верхнябярэзінскай нізіны, паўночна-заходняя — у межах Пышнагорскага ўзвышша, паўднёва-ўсходняя — Лукомскага ўзвышша. Паверхня пласкахвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, найвышэйшы пункт 279 м.

Найбольшыя рэкі: Эса з прытокамі Байнай, Сьвядзіцай і Бярэшчай; Вула, Зеха. У Лепельскім раёне 137 азёраў з назвамі і 70 бяз назваў, найбольшыя: Лепельскае, Окана, Бярэшча, Тэкліц і Астроўна.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 45 300 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 35 367 чалавек[4] (перапіс); 2016 год — 33 151 чалавек[5]; 2017 год — 32 939 чал.[6]; 2018 год — 32 764 чал.[2]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лепельскі гідрамэліярацыйны тэхнікум

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгунка Ворша — Лепель. Аўтадарогамі раён зьвязаны з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай, Улай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://lepel.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лепельскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў