Жодзішкі
Жодзішкі | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Магдэбурскае права: | 1774 |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Жодзішкаўскі |
Насельніцтва: | 835 (1993) |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′31″ пн. ш. 26°26′37″ у. д. / 54.62528° пн. ш. 26.44361° у. д.Каардынаты: 54°37′31″ пн. ш. 26°26′37″ у. д. / 54.62528° пн. ш. 26.44361° у. д. |
Жодзішкі на мапе Беларусі ![]() ![]() Жодзішкі | |
![]() |
Жодзішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 891 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Смаргоні, на аўтамабільнай дарозе Варняны — Кабыльнік.
Жодзішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс калегіюму езуітаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі рэнэсансу, помнікі архітэктуры XVII ст.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішкавічам, датуецца 1511 годам. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы. У XVI ст. маёнтак знаходзіўся ў валоднаьні Падбейпецічаў, Забярэзінскіх, Осьцікавічаў, Кішкаў. Каля 1553 году Осьцікавічы заснавалі тут касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Жодзішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. Кішкі збудавалі ў мястэчку кальвінскі збор.
У XVII ст. новы ўладальнік Жодзішак Геранім Комар збудаваў касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, пры якім дзейнічала школа. 3 2-й паловы XVII ст. мясьцінай валодалі Міцкевічы. Барбара Міцкевіч з Комараў заснавала езуіцкі кляштар і калегіюм, перадала езуітам свой маёнтак. У 1774 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жодзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Зь сярэдзіны XIX ст. мястэчка ўваходзіла ў Дубагоўскую воласьць Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні.
У 2-й палове XIX ст. маёнтак Жодзішкі падзяліўся на некалькі ўладаньняў. На 1859 год тут было 39 двароў, дзейнічалі касьцёл і малітоўны дом, працавалі цагельня і бровар. У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі, у 1918—1920 гадох — бальшавікі і польскае войска.
- Старая графіка Жодзішак
Касьцёл і калегіюм. Ю. Азямблоўскі, каля 1850 г.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Жодзішкі апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Жодзішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1971 год тут было 276 двароў, на 1997 год — 251. У 2000-я гады Жодзішкі атрымалі афіцыйны статус аграгарадку
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 222 чал.[2]
- XX стагодзьдзе: 1971 год — 794 чал.; 1990 год — 835 чал.[3]; 1997 год — 891 чал.[4]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Жодзішках працуюць сярэдняя школа, 2 лякарні, дом культуры, моладзевы культурна-спартовы цэнтар з гатэлем, дашкольная ўстанова, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вінакурня (XIX — пач. XIX стагодзьдзя)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і калегіюм езуітаў (1612)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Żodziszki // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 814.
- ^ Шаблюк В. Жодзішкі // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 371.
- ^ БЭ. Т. 6. — Менск, 1998. С. 438.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жодзішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|