Перайсьці да зьместу

Зяновічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зяновічы
Герб Зяновічаў «Дэспат»
Краіна паходжаньня Сэрбія
Прызнаныя ў ВКЛ

Зяновічы або Дэспаты-Зяновічылітоўскі (беларускі) род, прадстаўнікі якога ў XVXVII стагодзьдзях займалі дзяржаўныя пасады ВКЛ і былі буйнамі землеўладальнікамі. Прыстаўка «Дэспат» узьнікла ў канцы XVII стагодзьдзя, калі зьявілася легенда пра паходжаньне Зяновічаў ад сэрбскіх дэспатаў. Герб Зяновічаў так і завецца «Дэспат».

Паходжаньне Зяновічаў зьвязываюць з сэрбскімі дэспатамі, якія ўцякаючы ад туркаў зьбеглі ў ВКЛ (канец XV стагодзьдзя). Першым прадстаўніком Зяновічаў у Літве быў — Братша, які ў 1387 годзе ўзгадваецца сярод чальцоў савету полацкага князя Андрэя Альгердавіча.