Сурвілішкі
Сурвілішкі | |
трансьліт. Surviliški | |
![]() Брама старога касьцёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231352 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′48″ пн. ш. 25°49′33″ у. д. / 54.18° пн. ш. 25.82583° у. д.Каардынаты: 54°10′48″ пн. ш. 25°49′33″ у. д. / 54.18° пн. ш. 25.82583° у. д. |
Сурвілішкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сурвілішкі | |
![]() |
Сурвілішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Баранцы. Уваходзяць у склад Трабскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1999 год — 129 чалавек.
Сурвілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і палацава-паркавы комплекс Паплаўскіх, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Сурвілішкі ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць. У 1542 годзе маёнтак часткова належаў Сурвілам (ад іх і назва), часткова Я. Гайцы. Сурвілы жылі ў палацы, які стаяў пры гасьцінцы з Трабаў у Вільню. Дзейнічаў касьцёл. У 1591 годзе ўдава Я. Гайкі заснавала новы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. Да 1601 году паступова ўвесь маёнтак перайшоў да Шорцаў.
У сярэдзіне XVII ст. Сурвілішкі знаходзіліся ў валоданьні Вільчыкаў, з 1678 году — ордэна езуітаў. На 1690 год тут было 8 дымоў, на 1735 год — 24 дымы. У 1774 годзе мястэчка і маёнтак перайшлі да Ю. Стыпалкоўскага, пісара Лідзкага павету.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сурвілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. 3 1802 году маёнткам валодаў Адам Калышка. У гэты час тут існавалі касьцел, шпіталь і карчма. У 1811 годзе Сурвілішкі перайшлі да Земскіх, у 1840 годзе — да Паплаўскіх. На 1866 год у мястэчку было 4 двары, касьцёл, капліца, заезны двор, вадзяны млын.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя вёска (2 двары) і сяло (6 двароў). На 1905 год — сяло (27 дзесяцінаў зямлі), засьценак (1 двор) і маёнтак Паплаўскага (18 дзесяцінаў зямлі).
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сурвілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сурвілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (16 двароў) і фальварак (10 двароў).
У 1939 годзе Сурвілішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 16 двароў, таксама існаваў маёнтак (5 двароў). Працавалі смалакурня, вадзяны млын, пачатковая школа, крама. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Сурвілішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. На 1999 год у вёсцы было 50 двароў.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 79 чал., зь іх 51 мешчанін; 1890 год — 39 чал., зь іх 30 каталікоў і 9 юдэяў[2]; 1897 год — 9 чал. у вёсцы Сурвілішках і 41 чал. у сяле Сурвілішках[3]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 40 чал. у сяле Сурвілішках, 13 чал. у засьценку Сурвілішках і 9 чал. у маёнтку Сурвілішках; 1921 год — 87 чал. у мястэчку Сурвілішках і 121 чал. у фальварку Сурвілішках; 1940 год — 115 чал.; 1970 год — 169 чал.; 1999 год — 129 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Сурвілішках працуюць базавая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Званіца (XIX ст.)
- Могілкі старыя каталіцкія
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1640)
- Сядзібна-паркавы комплекс Паплаўскіх (XIX ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Сурвілішак
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Surwiliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 599.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
|