Селішча (Ушацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Селішча
трансьліт. Sielišča
Касьцёл Сьвятой Вэранікі
Касьцёл Сьвятой Вэранікі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Ушацкі
Сельсавет: Кубліцкі
Насельніцтва: 245 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2158
Паштовы індэкс: 211488
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°12′1″ пн. ш. 28°25′55″ у. д. / 55.20028° пн. ш. 28.43194° у. д. / 55.20028; 28.43194Каардынаты: 55°12′1″ пн. ш. 28°25′55″ у. д. / 55.20028° пн. ш. 28.43194° у. д. / 55.20028; 28.43194
Селішча на мапе Беларусі ±
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Се́лішча[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Баярскай у возера Селішча. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавету Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 245 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Ушачаў, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі.

Селішча — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятой Вэранікі, помнік архітэктуры XVIII ст., які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Селішча як двор, уладаньне Я. Корсака датуецца 1552 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва і налічвала 17 дымоў сялянаў, якія плацілі мядовую дань, а таксама 6 дымоў вольных земляробаў, якія давалі чацьверты сноп. У 1680 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Корсакаў-Сяліцкіх, якія ў 1686 годзе прадалі яго братам Яну Хрызастому і Каспару Францкевічам.

У першай траціне XVIII ст. Селішчам валодалі Язафат Антоні Сялява з жонкай Элеанорай з Козелаў. Далей яно перайшло да Яна Сялявы і трох ягоных сёстраў Мар’яны (у сужэнстве Рэвут), Тэклі (у сужэнстве Гецэвіч), Тэрэзы (у сужэнстве Рагоза). У 1743 годзе маёмасьць набыў Міхал Сяліцкі, які ў 1778 годзе перадаў яе свайму сыну Язэпу. З 1789 году Селішчам валодаў сын Язэпа Антон, а па ягоным спачыне дачка сястра Элеанора (у сужэнстве Кашталінская).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Селішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. З 1830 году маёнтак паводле спадчыны перайшоў да Кацярыны (у сужэнстве Кошаль) і Ганны (у сужэнстве Сялява) Сяліцкіх. Пазьней уладальнікамі Селішча былі Эдвард Сялява і ягоная сястра Кацярына (у сужэнстве Шырын). У склад маёнтку ўваходзілі 4 фальваркі і 22 вёскі. На 1846 год, паводле інвэнтару, у мястэчку было 12 двароў.

На 1886 год у Селішчы было 17 двароў, працавалі вадзяны млын, вінакурны завод, 2 крамы і карчма. На 1905 год — 16 двароў. У пачатку XX ст. у Селішчы было 49 дзесяцін ральлі. У 1910 годзе адкрылася земская школа.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Селішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году Селішча ўвайшло ў склад Чарапоўшчынскага сельсавету Ўшацкага раёну. Статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1926 году, тут было 36 двароў; на 1941 год — 54 двары.

16 ліпеня 1954 году Селішча стала цэнтрам сельсавету. На 1969 год у вёсцы было 54 двары, на 1 студзеня 2001 году — 139 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 85 чал. (39 муж. і 46 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 27 муж. і 34 жан., сялянаў зямянскіх 12 муж. і 12 жан.[2]; 1846 год — 63 чал.; 1886 год — 110 чал.; да 1889 год — 88 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 41 чал.; 1926 год — 298 чал.; 1941 год — 224 чал.; 1969 год — 252 чал.[4]; 1999 год — 318 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 330 чал.[5]; 2010 год — 245 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Селішчы працуюць школа, бібліятэка, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 461.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  3. ^ Krzywicki J., Jelski A., Łopaciński A. Sieliszcze (49) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 534.
  4. ^ БЭ. Т. 14. — Менск, 2002. С. 308.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2003.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Селішча (Ушацкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў