Дзісна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзісна
лац. Dzisna
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Дзісны Сьцяг Дзісны
Першыя згадкі: 1374
Магдэбурскае права: 20 студзеня 1569
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Насельніцтва: 1462 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Паштовы індэкс: 211950
СААТА: 2233510000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. / 55.56278; 28.22583Каардынаты: 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. / 55.56278; 28.22583
Дзісна на мапе Беларусі ±
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзісна́ — места ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1462 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад Мёраў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы (лінія Полацак — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі.

Дзісна — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл францішканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Таксама практычна цалкам зьбераглася гістарычная забудова места, якая з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Дзісны

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага места, існавала на мысе правага берагу рэчкі Дзісны яшчэ ў ХІ стагодзьдзі. З ХІІІ стагодзьдзя пачалося паступовае засяленьне левага берагу. У 1301 годзе паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[2].

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374 годам. Замак выконваў ролю фарпосту Полацку на Дзьвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 годзе паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).

У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад ягонай аховай заснаваць места, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 рокаў. У 1567 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 году — Магдэбурскае права і новы герб: «у блакітным полі ладзьдзя з разгорнутым ветразем»[3]. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацак.

Герб Дзісенскага павету з Пагоняй

У 1581 годзе ў Дзісьне заснавалі Фарны касьцёл (пры ім з 1775 году дзейнічала школа), у 1630 годзе — кляштар францішканаў, а ў 1633 годзе — манастыр пры Ўваскрасенскай царкве. Па атрыманьні статусу места, з XVII ст. Дзісна стала цэнтрам староства Полацкага ваяводзтва, значным гандлёва-рамесьніцкім асяродкам.

У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе бурмістар Дзісны здаў места маскоўскім захопнікам. 10 красавіка 1661 году шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, зьвязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)[4]. У 1773 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла пры кляштары францішканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 году — Віленскай губэрні. 23—24 красавіка 1831 году паўстанцы ў колькасьці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расейскай улады. Значную шкоду Дзісьне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882 гадох), у часе якіх пацярпелі Ўваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870 годзе) і Мікалаеўская (да 1842 году касьцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 году расейскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым местам Віленскай губэрні.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дзісну занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзісна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Чэраскай воласьці Дзісенскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дзісна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Полацкай, з 8 студзеня 1954 году Маладэчанскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху; гітлераўцы стварылі тут лягер сьмерці. З 3 кастрычніка 1959 году Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1811 год — 1405 чал.; 1825 год — 2801 чал.; 1881 год — 6646 чал., зь іх 2773 каталікі, 883 праваслаўныя, 16 лютэранаў, 6 старавераў, 2962 юдэі і 6 магамэтанаў[6]; 1897 — 6756 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 9113 чал.; 1909 год — 7138 чал.; 1921 год — 4413 чал.; 1939 год — 6073 чал.; 1944 год — 1200 чал.; 1959 год — 2,5 тыс. чал.; 1993 год — 2,5 тыс. чал.[7]; 1995 год — 2,7 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,8 тыс. чал.; 2007 год — 2747 чал.; 2009 год — 1973 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 1537 чал.[10]; 2017 год — 1500 чал.[11]; 2018 год — 1462 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дзісьне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Арджанікідзэ вуліца Уваскрасенская вуліца
Гагарына вуліца Коханаўская вуліца
Кірава вуліца Парканная вуліца Аляксандраўская вуліца[12]
Люцыяна Жалігоўскага вуліца[13]
Кутузава вуліца Мытная вуліца
Леніна вуліца Прабойная вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Лермантава вуліца Духаўская вуліца
Марозава вуліца Зямянская вуліца
Пушкіна вуліца Дарашкоўская вуліца Аляксандраўска-Пушкінская вуліца
Панятоўскага алея
Савецкая вуліца Новасадовая вуліца
Касьцельная вуліца[14]
Пірамовіча вуліца
Суворава вуліца Нарбутаўская вуліца
Сьмірнова вуліца Глыбоцкая вуліца
Юбілейная вуліца Замкавая вуліца[15]
Бяз назвы Рынак пляц

З усёй урбананімічнай спадчыны Дзісны да нашага часу гістарычныя назвы захавалі толькі вуліцы Дзьвінская і Полацкая. Таксама ў месьце існавалі Віленская, Гандлёвая і Заліўная вуліцы[13]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынкавы пляц, Новая і Шаркоўская вуліца[16].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква-мураўёўка з боку ракі

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў мескім гатэлі[17].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Бунто Я. Дзісна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 586.
  3. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  4. ^ Ткачоў М. Дзісенскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 586.
  5. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ Wejssenhof J. Dzisna // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 296.
  7. ^ Бунто Я. Дзісна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 231.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 118.
  9. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Плян Дзісны 1867 году
  13. ^ а б Гіль М. 20-30-я гады(недаступная спасылка), Westki.info
  14. ^ «Мёрская даўніна» №7 (55), 2015. С. 10.
  15. ^ Плян Дзісны XVIII ст.
  16. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 20.
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. С. 174.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]