Сіроцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сіроцін
трансьліт. Sirocin
Магдэбурскае права: 12 студзеня 1767
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шумілінскі
Сельсавет: Сіроцінскі
Вышыня: 154 м н. у. м.
Насельніцтва: 269 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2130
Паштовы індэкс: 211254
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′28″ пн. ш. 29°37′28″ у. д. / 55.37444° пн. ш. 29.62444° у. д. / 55.37444; 29.62444Каардынаты: 55°22′28″ пн. ш. 29°37′28″ у. д. / 55.37444° пн. ш. 29.62444° у. д. / 55.37444; 29.62444
Сіроцін на мапе Беларусі ±
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сіро́цін, Сіро́ціна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы. Цэнтар сельсавету Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шуміліна.

Сіроцін — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся манастыр базылянаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Сіроціна з прывілея, 1767 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Сіроцін упамінаецца ў XVII стагодзьдзі. У 1669 годзе пры тутэйшым манастыры базылянаў з фундацыі Грабніцкіх збудавалі царкву Раства Багародзіцы. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У XVIII стагодзьдзі Сіроцінам валодаў Урбан Антоні Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб з выявай Міхала Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала мястэчка Шуміліна.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сіроцін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. На 1836 год у мястэчку дзейнічала 5 юдэйскіх вучэльняў[2].

На 1889 год у Сіроціне было 65 дамоў, на 1906 год — 335 двароў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сіроцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сіроцін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2001 год у Сіроціне было 324 двары.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 404 чал. (207 муж. і 197 жан.), зь іх шляхты 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 4 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 8 муж. і 11 жан., мяшчанаў-юдэяў 181 муж. і 163 жан., сялянаў зямянскіх 14 муж. і 19 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 900 чал.; 1999 год — 331 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 720 чал.[4]; 2010 год — 269 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сіроціне працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Манастыр базылянаў (XVII ст.)
  • Сынагога на Смалянскім завулку
  • Сынагога Любавіцкая
  • Царква Раства Багародзіцы (1907)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 517.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 279.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  4. ^ БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 414.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сіроцінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў