Даўгелішкі
Даўгелішкі | |
лет. Senasis Daugėliškis | |
Агульны выгляд | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°20′31″ пн. ш. 26°16′52″ у. д. / 55.34194° пн. ш. 26.28111° у. д.Каардынаты: 55°20′31″ пн. ш. 26°16′52″ у. д. / 55.34194° пн. ш. 26.28111° у. д. |
Даўгелішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Даўгелішкі | |
![]() |
Даўгелішкі[a][1] (лет. Senasis Daugėliškis) — вёска ў Летуве, на возеры Віркштыс. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 31 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Ігналіны.
Даўгелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладаньне Гаштольдаў. У 1511 годзе канцлер Альбэрт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касьцёл.
У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданьне Плятэраў.
У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касьцёл.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Летуве.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 370 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 31 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Капліца
- Могілкі: татарскія, юдэйскія
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл (1831)
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ таксама Даўгілішкі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 912.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўгелішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|