Лучай
Лучай | |
трансьліт. Lučaj | |
![]() Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 205 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°5′22.4″ пн. ш. 27°7′34.4″ у. д. / 55.089556° пн. ш. 27.126222° у. д.Каардынаты: 55°5′22.4″ пн. ш. 27°7′34.4″ у. д. / 55.089556° пн. ш. 27.126222° у. д. |
Лучай на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лучай | |
![]() |
Лу́чай[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Лучаю. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 205 чалавек. Знаходзіцца за 18 км ад места і чыгуначнай станцыі Паставаў.
Лучай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму касьцёл Сьвятога Тадэвуша, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Агінскіх (клясыцызм, XVIII ст.), спалены савецкімі партызанамі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Лучай як уладаньне Забярэзінскіх датуецца 1542 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. Лучай атрымаў статус мястэчка.
У розныя часы маёнтак Лучай знаходзіўся ў валоданьні Юндзілаў, Глябовічаў, Шэметаў і іншых. У 1617 годзе ён перайшоў да Рудамінаў, у 1731 годзе — да Агінскіх. У 1766—1776 гадох тут збудавалі мураваны касьцёл езуітаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. На 1886 год у Лучаі існавалі валасная ўправа, багадзельня, заезны дом. На 1905 годм тут працавалі народная вучэльня і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны Лучай занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лучай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. За польскім часам у мястэчку дзейнічала сельскагаспадарчая школа.
У 1939 годзе годзе Лучай увайшоў у БССР, дзе ў 1941 годзе стаў цэнтрам сельсавету Пастаўскага, потым Дунілавіцкага раёнаў. На 1947 год у вёсцы было 47 гаспадарак. 27 сакавіка 1959 году Лучайскі сельсавет расфармавалі, само паселішча перавялі ў склад Дунілавіцкага сельсавету.
На 1972 год у Лучаі быў 51 двор, працавалі 8-гадовая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта, крама. На 1997 год — 90 двароў, на 1999 год — 92, на 2001 год — 93.
- Мястэчка на старых здымках
Касьцёл, каля 1900 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 58 чал., усе каталікі[2].
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 81 чал.; 1972 год — 158 чал.; 1997 год — 248 чал.[3]; 1999 год — 253 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 280 чал.[5]; 2010 год — 205 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Лучаі працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (1766—1776)
- Плябанія (XIX ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Палацава-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Лучая
Касьцёл, з боку апсыды
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 354.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 793.
- ^ Зямчонак І. Лучай // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 404.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 377.
- ^ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с.: іл. ISBN 985-6302-35-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|