Камаі
Камаі лац. Kamaji | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Камайскі |
Насельніцтва: | 773 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Паштовы індэкс: | 211862 |
СААТА: | 2240818166 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′32″ пн. ш. 26°36′8″ у. д. / 55.05889° пн. ш. 26.60222° у. д.Каардынаты: 55°3′32″ пн. ш. 26°36′8″ у. д. / 55.05889° пн. ш. 26.60222° у. д. |
± Камаі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кама́і[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Малога і Вялікага Камайскіх азёраў. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 773 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы захад ад Паставаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі, на скрыжаваньні дарог Паставы — Лынтупы і Кабыльнік — Гадуцішкі.
Камаі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі готыкі і рэнэсансу, выдатны помнік абарончай сакральнай архітэктуры пачатку XVII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Камаі ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст. як маёнтак князя Глеба Пронскага. Па ягонай сьмерці ў 1513 годзе Камаі перайшлі ў валоданьне ўдавы, а ў 1533 годзе — да сыноў Андрэя і Фрыдэрыка.
Пад 1550 годам Камаі ўпамінаюцца як мястэчка, якое згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Па сьмерці Ф. Пронскага ў 1555 годзе ўладальнікам паселішча з 1572 году стаў ягоны сын Аляксандар. Ён распрадаў большасьць сваіх маёнткаў, у тым ліку і Камаі, якія дасталіся Тамашу Рудаміну-Дусяцкаму, а з 1592 году войскаму браслаўскаму Яну Рудаміну-Дусяцкаму, які ў 1603—1606 гадох збудаваў тут мураваны касьцёл Яна Хрысьціцеля. З 1643 году пры касьцёле існаваў шпіталь на 5 мужчынаў і 13 жанчын, падараваны П. і М. Рудамінамі. У сярэдзіне XVII ст. касьцёл згарэў, адбудавалі яго ў 1673 годзе. На 1690 год у мястэчку было 130 дымоў.
З 1722 году Камаі знаходзіліся ў валоданьні Сулістроўскіх. У 1778 годзе на сродкі Войнаў і Козелаў да касьцёла прыбудавалі капліцу. У алтары знаходзіўся абраз Божай Маці (у XVIII ст. лічыўся цудоўным).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Камаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Віленскага, пазьней Сьвянцянскага павету. У 1847 годзе тут існавала юдэйская супольнасьць (199 чал.). Жыхары мястэчка бралі ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў. Паўстанцкі грамадзкі начальнік Сьвянцянскага павету Апалінар Танскі забясьпечваў паўстанцаў грашыма, а ў ягоных маёнтках Камаях і Бежанцах нарыхтоўвалася харчаваньне. 13 кастрычніка 1863 году расейскія ўлады арыштавалі А. Танскага і выслалі яго на пасяленьне ў Пензенскую губэрню.
У сярэдзіне 1880-х гадоў у Камаях дзеялі касьцёл і юдэйская малітоўная школа, працавалі шпіталь, 4 крамы, карчма, вінны бровар і млын, штогод праводзілася 8 кірмашоў. На 1886 год тут было 28 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі валасная ўправа, багадзельня, школа, 4 крамы і карчма, штогод праводзілася 7 кірмашоў. На 1905 год працавалі расейская народная вучэльня, крама і паштовы аддзел; у мястэчку было 515 дзесяцінаў зямлі, у аднайменным маёнтку — 454. На 1909 год — 35 двароў і 298 дзесяцінаў зямлі. У 1915 годзе ў мястэчку служыў ксяндзом беларускі паэт пачатку XX ст. Казімер Сваяк.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Камаі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Камаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1937 год існавалі аднайменныя мястэчка (79 двароў) і маёнтак (4 двары).
У 1939 годзе Камаі ўвайшлі ў БССР, дзе 25 лістапада 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Гадуцішкаўскага, пазьней Пастаўскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1945 годзе тут працаваў мэханічны млын. На 1971 год у Камаях было 164 двары, працавалі сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, лякарня, аптэка, млын, швацкая майстэрня, пошта і сталоўка. На 1997 год — 301 двор[3], на 2001 год — 294. У 2000-я гады Камаі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Агульны выгляд. Ф. Краўскопф, 1915 г.
-
Касьцёл, 1917 г.
-
Касьцёл. Я. Булгак, 1930 г.
-
Вуліца, красавік 1917 г.
-
Вуліца, 1918 г.
-
У мястэчку, 16.02.1916 г.
-
Вучні школы, 1920-я гг.
-
Местачкоўкі на фоне касьцёла, 1943 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1873 год — 134 чал.; 1883 год — 366 чал.[4]; 1886 год — 314 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 63 чал. у маёнтку Камаях, 431 чал. у мястэчку Камаях; 1909 год — 378 чал.; 1937 год — 93 чал. у маёнтку Камаях; 485 чал. у мястэчку Камаях, 1971 год — 432 чал.; 1997 год — 746 чал.[5].; 1999 год — 771 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 779 чал.[6]; 2010 год — 773 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Камаях працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаспадарка «Дружба», лясьніцтва.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1603—1606)
- Каменны крыж
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле археалягічных зьвестак, у VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. на левым беразе ракі Камайкі, на паўднёвым мысе ўзгорка ля вёскі Дзяўгунаў існавала старажытнае гарадзішча.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Браніслаў Рудкоўскі (1898—1964) — арганіст
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Імя ўраджэнца Камаяў Б. Рудкоўскага носіць адна з вуліцаў Кракава, а таксама заля Кракаўскай кансэрваторыі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 344.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 501.
- ^ Rehman A. Komaje // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 297.
- ^ Брэгер Г. Камаі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 39.
- ^ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с.: іл. ISBN 985-6302-35-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|