Себеж
| Себеж лац. Siebiež рас. | |||
| Населены пункт | |||
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Пскоўская вобласьць | ||
| Муніцыпальны раён | Себескі | ||
| Першыя згадкі | 1414 | ||
| Дата заснаваньня | 1535 | ||
| Магдэбурскае права | 22 сакавіка 1623 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 130 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 56°17′ пн. ш. 28°29′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 6246 чал. (2021)[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 81140 | ||
| Паштовы індэкс | 182250 | ||
| Нумарны знак | 60 | ||
| Сайт | sebezh.reg60.ru/poseleni… | ||
| Себеж на мапе Расеі Себеж | |||
Се́беж — места ў Расеі, на беразе Себескага возера. Адміністрацыйны цэнтар Себескага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 6246 чалавек. Знаходзіцца за 180 км на поўдзень ад Пскова, чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга.
Себеж — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2], на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы пісьмовы ўпамін пра Себеж датуецца 1414 годам, калі яго здабыў вялікі князь Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў. Згодна з трактатам паміж вялікім князем Казімерам і маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але захавала за сабою Себеж. У 1535 годзе маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы места, На загад ваяводы на беразе Себескага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 годзе само места трапіла пад уладу Масквы.

Згодна з Дэвулінскім замірэньнем 1618 году Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. На 1619 год, паводле інвэнтару, тут было 9 вуліцаў, 6 цэркваў і манастыр[3]. 22 сакавіка 1623 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом»[4]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 годзе мясцовыя жыхары перадалі места войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамоваю 1676 году Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай[3]. У канцы ХVІІ ст. тут было 300 будынкаў[3].
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) двойчы ў 1705 і 1707 гадох Себеж займалі расейскія войскі Пятра I. На 1755 год у месьце было 150 будынкаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводзтва апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкага намесьніцтва, з 1796 году Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні. У пачатку ХІХ ст. тут існавала 5 скарбовых будынкаў (зь якіх 1 мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), магазынаў — 2, столькі ж цэркваў і касьцёл.
У траўні 1885 году ў Себежы здарыўся страшэнны пажар, які зьнішчыў каля 600 будынкаў. На 1889 год у месьце працавалі 8 гарбарняў, 2 ганчарных заводы, 3 сінелева-набойныя фабрыкі і паравая мукамольня, пазьней адкрыліся цагельня і бровар. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 47% жыхароў Себескага павету[5]. У 1908 годзе ў Себежы зьявілася электрычнае асьвятленьне вуліцаў, у 1911 годзе адкрыўся кінатэатар Жаржаўскага.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Себеж занялі войскі Нямецкай імпэрыі[6].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Себеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Віцебскага раёну[7]. Аднак 16 студзеня маскоўскія бальшавікі адабралі Себеж разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 году ў Пскоўскай губэрні (з 1957 году ў Пскоўскай вобласьці). У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[8]. У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Места на старых здымках
- Панарама з Замкавай гары, да 1900 г.
- Траецкі касьцёл, да 1918 г.
- Рынак і касьцёл, да 1918 г.
- Рынак, да 1918 г.
- Агульны выгляд, да 1918 г.
- Вуліца Вялікая, да 1904 г.
- Вуліца Вялікая, да 1918 г.
- Царква-мураўёўка,
1907 г.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа знаходзіцца значная гара «Ўздыхалінка»[9].
Клімат пераходны ад мерна марскога да мерна кантынэнтальнага, зь мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасьць ветру — 3,9 м/с, вільготнасьць паветра — 78%.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 418 чал., зь якіх 361 хрысьціянаў і 57 юдэяў[10]; 1799 год — 1711 чал.[4]
- XIX стагодзьдзе: 1801 год — 2064 чал.[4]; 1803 год — 45 купцоў і 511 мяшчанаў-хрысьціянаў, 10 купцоў і 398 мяшчанаў-юдэяў; 1825 год — 2627 чал.; 1856 год — 2,8 тыс. чал.; 1867 год — 2909 чал., зь іх 205 каталікоў, 19 пратэстантаў і 1189 юдэяў[10]; 1886 год — 4051 чал., зь іх 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў, 1 пратэстант і 2436 юдэяў[10]; 1894 год — 4344 чал. (2089 муж. і 2255 жан.), зь іх праваслаўныя складалі каля 25%, каталікі 11%, юдэі 61%, іншай веры да 3%; мяшчане складалі 86% ад усяго насельніцтва[11]; 1897 год — 4326 чал., зь іх 988 беларусаў, 618 расейцаў, 122 палякі і 2564 жыдоў[12]
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 5027 чал.; 1910 год — 7561 чал.; 1917 год — 4982 чал.; 1920 год — 4065 чал.; 1926 год — 5543 чал.; 1959 год — 6994 чал.[13]; 1979 год — 10 154 чал.; 1989 год — 9582 чал.; 1993 год — 9,2 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7198 чал.[15]; 2009 год — 6263 чал.; 2010 год — 6375 чал.; 2011 год — 6342 чал.; 2013 год — 5869 чал.; 2014 год — 5660 чал.; 2015 год — 5480 чал.; 2016 год — 5449 чал.; 2017 год — 5452 чал.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
| 7 лістапада вуліца | Апоцкая вуліца | |
| Войкава вуліца | Серабранка вуліца | |
| Камунальная вуліца | Млынавая вуліца | |
| Ленінская вуліца | Люцынская вуліца Люцынскі тракт | Салдацкая Зялёная вуліца Зялёна-Слабадзкая вуліца[16] |
| Марго вуліца | Пяшчанка вуліца | |
| Набярэжная вуліца | Валовая вуліца | |
| Пралетарская вуліца | Вялікая вуліца[17] | Красная вуліца Пятра Вялікага вуліца |
| Розы Люксэмбург вуліца | Уланская вуліца | |
| Савецкая вуліца | Рыбацкая вуліца | |
| Чалюскінцаў вуліца | Дрысенскі тракт | |
| Чырвонаармейская вуліца | Кавалерыйская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Себежа да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Ніжняя.
Мясцовасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Себежы існавалі гістарычныя мясцовасьці Батарэя, Замкавая і Пятрова горы, Перавалока і Пяшчанка.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месьце дзее Себескі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замчышча (1535)
- Званіца (XIX ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія (1625; цяпер царква Сьвятой Тройцы Маскоўскага патрыярхату)
- Могілкі старыя каталіцкія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога
- Царква саборная Раства Хрыстова (1854 або 1864; мураўёўка)
- Царква Прачыстай Багародзіцы
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Себежа
- Агульны выгляд
- Былы касьцёл
- Апсыда касьцёла
- Вуліца да касьцёла
- Званіца
- Старая камяніца
- Вуліца
- Парк
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зінові Гердт (1916—1996) — актор тэатру і кіно
- Антон Камінскі (1862—1936) — савецкі кліматоляг
- Вітальд Рудзінскі (1913—2004) — польскі кампазытар
- Сямён Тамсінскі (1894—1938) — гісторык, археограф
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ rosstat
- ↑ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 72.
- 1 2 3 Варонін В. Себеж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 561.
- 1 2 3 Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 231.
- ↑ Перепись 1897 года. Себежский уезд, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ↑ Беларускія тэрыторыі ў 20-м стагодзьдзі: вернутае, Радыё Свабода, 8 сакавіка 2007 г.
- ↑ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 291.
- 1 2 3 Krzywicki J. Siebież // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 484.
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Перепись 1897 года. Себеж, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
- ↑ Всесоюзная перепись населения СССР 1959 года
- ↑ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Всероссийская перепись населения 2002 года
- ↑ Лагунин И. И. Историко-градостроительный очерк г. Себежа и его окрестностей // Псков: научно-практический историко-краеведческий журнал. — Псков: Псковский гос. пед. ун-т им. С. М. Кирова, 2000. — № 13. — С. 106.
- ↑ Лагунин И. И. Историко-градостроительный очерк г. Себежа и его окрестностей // Псков: научно-практический историко-краеведческий журнал. — Псков: Псковский гос. пед. ун-т им. С. М. Кирова, 2000. — № 13. — С. 110.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
- Лагунин И. И. Историко-градостроительный очерк г. Себежа и его окрестностей // Псков: научно-практический историко-краеведческий журнал. — Псков: Псковский гос. пед. ун-т им. С. М. Кирова, 2000. — № 12. — С. 125—138. — № 13. — С. 103—121.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Себеж , Radzima.org
- Азёрны Себескі край, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 23 студзеня 2009 г.
- Афіцыйны сайт места (рас.)
- Себескі краязнаўчы музэй (рас.)
| ||||||||