Гарадоцкі раён
Гарадоцкі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Гарадок |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Пётр Карабач[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 22 932[2] |
Шчыльнасьць | 7,7 чал./км² |
Плошча | 2980,47[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 193 м[4] |
Месцазнаходжаньне Гарадоцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-39 |
Паштовыя індэксы | 211 5хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2980[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 22 932 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Гарадок.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны. Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасьці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёну — Полацкая і Сураская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58% тэрыторыі раёну знаходзіцца на вышыні 170—180 м над узроўнем мора, 32% — на вышыні 200 м і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загаране Бычыхінскага сельсавету (259 м над узроўнем мора). Найніжэйшая адзнака (140 м) — урэз ракі Обалі на захадзе.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёну — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама рэкі Аўсянка, Лужасьнянка. Да басэйна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольшыя Езярышча, Лосьвіда, Вымна, Ціёста, Кашо, Чарнова, Белае.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −8°С, ліпеня — +17,3°С. Ападкаў выпадае 674 мм у год. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 183 дні.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га (у тым ліку: сухадолаў — 24,1%, нізінных — 70,6%, заліўных — 5,3%).
Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёну. Найбольшая лясістасьць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёну. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя зь іх — Беразьнянскі масіў, Лосьвідзкая, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 26 760 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 23 330 чал.[6]; 2017 год — 23 075 чал.[7]; 2018 год — 22 932 чал.[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[8].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы.
У склад раёну ўваходзяць гарадзкі пасёлак Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы савет і 9 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Даўгапольскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадолішчанскі.
19 студзеня 2023 году былі скасаваныя наступныя населеныя пункты: Беляі, Барысенкі, Зуі 1, Мамчыкава, Шандры[9]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Сабалеўскі (1905—1988) — Герой Савецкага Саюзу (1940)
- Мікалай Аверчанка (1922, в. Майсенкі — 1960) — Герой Савецкага Саюзу (1946), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
- Яўген Алонаў (1875, Гарадок — 1929) — вэтэрынарны ўрач, заснавальнік навуковай вэтэрынарыі на Беларусі
- Канстанцін Вераніцын (1834, Астраўляны — 1903) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
- Мікола Воранаў (нар. у в. Віры) — беларускі літаратар
- Генадзь Дзьмітрыеў (нар. у в. Злыднікі) — беларускі паэт
- Цодзік Даўгапольскі (нарадзіўся ў Гарадку) — яўрэйскі літаратар
- Іван (Іаан) Сакалоўскі (1867, в. Вайханы — 1943) — рэпрэсаваны праваслаўны сьвятар[10]
- Міхась Паўлаў (1957, в. Селішча — 2017) — краязнаўца і актывіст грамадзкага руху[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/rayispolkom-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
- ^ https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D923v0120691&p1=1&p5=0 Аб скасаваньні населеных пунктаў Гарадоцкага раёну. Пастанова Гарадоцкага раённага савету дэпутатаў №277 ад 29-12-2022
- ^ Уладзімер Арлоў імёны свабоды, стар. 216—217 https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
- ^ Пайшоў з жыцьця Міхась Паўлаў, віцебскі краязнаўца і актывіст грамадзкага руху https://www.svaboda.org/a/pajsou-z-zyccia-michas-paulau/28455703.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадоцкі раён , Radzima.org
- Гарадоцкі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Афіцыйны сайт Гарадоцкага райвыканкаму (анг.) (рас.)
- Гарадоцкі раён