Гудагай (вёска)
Гудагай лац. Gudagaj / Hudahaj | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гудагайскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231200[1] |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′5″ пн. ш. 25°54′10″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 25.90278° у. д.Каардынаты: 54°33′5″ пн. ш. 25°54′10″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 25.90278° у. д. |
± Гудагай | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гудага́й[2] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Каменкі. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 43 чалавекі. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (лінія Менск — Вільня).
Гудагай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Гудага́й утварылася ад асновы гуд — беларус[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Гудагай упамінаецца ў канцы XVI стагодзьдзя як паселішча ў складзе маёнтку Астраўцу Ўрбаноўскага, якім у 1-й палове XVII стагодзьдзя валодаў Н. Лакуцеўскі[4]. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Скірмунтаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.
19 студзеня 1764 году ўладальнік маёнтку Юзэф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касьцёл Яўленьня (у іншых крыніцах — Раства) Панны Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармэлітаў босых Літоўскай правінцыі. У фундуш кляштару запісалі маёнтак Астравец Урбаноўскі. У 1781 годзе, паводле інвэнтару, у склад маёнтку ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунэлішкі. У касьцёле знаходзіўся цудоўны абраз Панны Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 2-й палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Палянскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1832 годзе па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар кармэлітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафіяў, а касьцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі жыдам пад знос[5]. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касьцёле ў Ашмянах. У 1856 годзе ня зьнесены жыдамі касьцёл набыў, а пазьней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка.
На 1866 год у Гудагаі было 11 двароў, на 1886 год — 18, працавала карчма. У 1874 годзе каля мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, зьявілася аднайменная чыгуначная станцыя[6]. 2 жніўня 1907 году з аднаўленьнем парафіі ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гудагай занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гудагай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 году ў Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гудагай увайшоў у БССР, у Астравецкі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гадох Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёну.
15 ліпеня 2007 году адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі.
-
Касьцёл, 1897 г.
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Касьцёл, 1930 г.
-
Інтэр’ер касьцёла, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 143 чал.[8]; 1886 год — 117 чал.
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 88 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 43 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кляштар кармэлітаў (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл
-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Каля касьцёла
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 66.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 88—89.
- ^ Брэгер Г. Гудагай // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 170.
- ^ а. Куляха А. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // Наша Вера. № 2 (40), 2007 г.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 519.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Łopaciński A. Gudogaje // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 904.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- а. Куляха А. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // Наша Вера. № 2 (40), 2007 г.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гудагай, Radzima.org
- Гудагай — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, Catholic.by
- Гудогай, Globus.tut.by
|