Мікалаева (Гарадзенская вобласьць)
Мікалаева | |
трансьліт. Mikalajeva | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Лелюкінскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231365 |
СААТА: | 4229828101 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°49′58″ пн. ш. 25°54′24″ у. д. / 53.83278° пн. ш. 25.90667° у. д.Каардынаты: 53°49′58″ пн. ш. 25°54′24″ у. д. / 53.83278° пн. ш. 25.90667° у. д. |
Мікалаева на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Мікалаева | |
![]() |
Мікала́ева[1], Мікалаеў — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 25 чалавек.
Мікалаеў[2][3] — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Мікалаева ўпамінаецца ў пачатку XVІ ст. як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. 3 1555 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Л. Сьвірскага, старосты крэўскага. Ягоная ўдава запісала Мікалаева дачцэ С. Фурсавай, маршалкавай ашмянскай. Потым мястэчкам валодалі Радзівілы, Кішкі, Тызэнгаўзы, Замойскія.
У 1629 годзе з фундацыі старосты амсьціслаўскага Мікалая Кішкі ў Мікалаеве збудавалі царкву. 21 траўня 1742 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей. У 1789 годзе Мікалаевам валодаў гетман Міхал Казімер Агінскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мікалаева апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1861 год у Мікалаеве было 32 двары, працавала прыстань на рацэ Нёмане. Жыхары займаліся сплавам лесу, рыбалоўным промыслам. У 1873 годзе ў мястэчка з Лугамавічаў перавялі народную вучэльню. На 1885 год існавалі народная вучэльня, лякарня, юдэйскі малітоўпы дом, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Мікалаеве было 68 двароў, у народнай вучэльні — 95 вучняў. У пачатку XX ст. у мястэчку збудавалі царкву. На 1909 год — 63 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мікалаева занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікалаева абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мікалаева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 45 двароў.
У 1939 годзе Мікалаева ўвайшло ў БССР. 12 кастрычніка 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі, у Бараўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У гэты час у Мікалаеве было 67 двароў, працавала пачатковая школа. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
16 ліпеня 1954 году Мікалаева ўвайшло ў склад Лелюкінскага сельсавету, з 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. На 1999 год у вёсцы было 34 двары.
- Мястэчка на старых здымках
Новая царква, 1924—1926 гг.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 219 чал.; 1868 год — 295 чал.; 1897 год — 499 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 215 чал.; 1940 год — 410 чал.; 1970 год — 186 чал.; 1999 год — 57 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 25 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 1 км на захад ад Мікалаева, на выцягнутым уздоўж правага берага ракі Нёмана захавалася стаянка эпохі нэаліту, помнік археалёгіі.
- Царква Покрыва Багародзіцы (пачатак XX ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Леанід Побаль (1924—2004) — археоляг
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 228.
- ^ Krzywicki J. Mikołajów (4) // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 401.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|