Браслаўскі раён
Браслаўскі раён | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Браслаў |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Аляксандар Баданін |
Насельніцтва (2018) | 25 508[1] |
Шчыльнасьць | 11,2 чал./км² |
Плошча | 2270,07[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 131 м[3] |
Месцазнаходжаньне Браслаўскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-53 |
Паштовыя індэксы | 211 9хх |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Бра́слаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,27 тыс. км²[2]. Насельніцтва на 2018 год — 25 508 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Браслаў.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раён мае даволі густую рачную сетку. Рэкі Браслаўшчыны адносяцца да Заходне-Дзьвінскага гідралягічнага раёну. Найбуйнейшай ракой зьяўляецца Дзьвіна (яе працягласьць на тэрыторыі раёну каля 10 км). Сярод іншых рэк Дзісна, па якой праходзіць мяжа зь Летувой і Пастаўскім раёнам; Друйка, якая дрэніруе асноўныя азёры Браслаўскай групы і злучае іх зь Дзьвіной; таксама Дрысьвята, Янка, Рычанка, Дружнянка, Акунёўка, Акмяніца, Усьвіца, Прорва, Плесавіца, Абабіца.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 29 175 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 26 324 чал.[5]; 2017 год — 25 946 чал.[6]; 2018 год — 25 508 чал.[1]
СМІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Браславе выдаецца раённая газэта «Браслаўская звязда».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Браслаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Здымкі на Radzima.org
- Браслаўскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»