Забрэзьзе
Забрэзьзе | |
трансьліт. Zabreźzie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Гародзькаўскі |
Насельніцтва: | 258 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
СААТА: | 6220820033 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′17″ пн. ш. 26°27′1″ у. д. / 54.18806° пн. ш. 26.45028° у. д.Каардынаты: 54°11′17″ пн. ш. 26°27′1″ у. д. / 54.18806° пн. ш. 26.45028° у. д. |
Забрэзьзе на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Забрэзьзе | |
![]() |
Забрэ́зьзе[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бандароўцы. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 258 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Валожына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.
Забрэзьзе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню паселішча ўпамінаецца ў XV ст. пад назвай Забераж як радавое ўладаньне Забярэзінскіх і Дарагастайскіх. У 1456 годзе Забярэзінскія збудавалі тут касьцёл. У 2-й палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Збараскіх, Слушкаў, Коцелаў, Кішкаў.
У канцы XVI ст. паселішча значыцца як Забярэзьзе. На 1626 год тут было 70 двароў, касьцёл, царква Сьвятога Спаса, карчма. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зьнішчылі тутэйшы касьцёл, адноўлены ў 1695 годзе. 3 2-й паловы XVIII ст. мястэчкам валодалі Комары.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Забрэзьзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. У канцы XIX ст. у мястэчку было 8 двароў, царква, касьцёл, капліца, багадзельня, школа.
У пачатку XX ст. у Забрэзьзі дзейнічалі царква і касьцёл, правацавала народная вучэльня.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забрэзьзе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Забрэзьзе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валожынскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Забрэзьзе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 185 двароў, на 1993 год — 187. 30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Забрэскага сельсавету вёску перадалі ў склад Гародзькаўскага сельсавету[3].
- Старыя здымкі і графіка
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1869 год — 57 чал.[4]; 1895 год — 127 чал. (80 праваслаўных, 7 каталікоў і 40 юдэяў) у мястэчку Забрэзьзе і 85 чал. (80 праваслаўных і 5 каталікоў) у вёсцы Забрэзьзе[5]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 274 чал.; 1971 год — 581 чал.; 1993 год — 443 чал.[6]; 1999 год — 398 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 258 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Забрэзьзі працуюць школа, амбуляторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гаспадарчы двор
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1867; мураўёўка)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1695)
- Сядзіба «Вялікі Двор» (XIX ст.)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 121.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219(рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
- ^ Krzywicki J. Zabrzeź // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 209.
- ^ ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 391.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Забрэзьзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|