Новалукомаль
| Новалукомаль лац. Novałukomal | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Беларусь | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Віцебская | ||||
| Раён | Чашніцкі | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 175 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°39′21″ пн. ш. 29°08′24″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 12 943 чал. (2018)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +375 2133 | ||||
| Паштовы індэкс | 211162 | ||||
| СААТА | 2251510000 | ||||
| Нумарны знак | 2 | ||||
| Сайт | novolukoml.by | ||||
| Новалукомаль на мапе Беларусі ± Новалукомаль | |||||
Новалукомаль — места ў Беларусі, на беразе Лукомскага возера. Уваходзіць у склад Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 943 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Чашнікаў. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Ворша — Лепель (за 20 км).
Новалукомаль — места беларускіх энэргетыкаў. Тут працуе Лукомская ДРЭС.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва Новалукомаль утварылася ад вёскі Лукомлю і ад аднайменнага Лукомскага возера, на беразе якога знаходзіцца места.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Новалукомлю пачалася ў 1964 годзе, калі ў зьвязку з пачаткам будаваньня Лукомальскай ДРЭС тут заснавалі пасёлак. 31 сьнежня 1965 году Новалукомаль атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. 31 ліпеня 1970 году ён атрымаў статус места.
У 2004 годзе Новалукомаль адзначыў сваё 40-годзьдзе. У гэты ж год тут асьвяцілі касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены[2]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Новалукомлі працуюць 2 агульныя сярэднія школы.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўлае паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць палац культуры і кінатэатар.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Новалукомлю |
|---|
|
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзее санаторыя-прафілякторыя «Сасновы бор». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лукомаль».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля места, ува ўрочышчы Гарадку на рацэ Лукомцы, знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі позьняга мэзаліту (5—4 тысячагодзьдзе да н. э.).
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Парафія ў Новалукомлі // Часопіс «Ave Maria» №3 (143), 2007.
- ↑ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 360.
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- м. Новалукомаль на Radzima.org
- Здымкі на globustut.by(недаступная спасылка)
- Новалукомль(недаступная спасылка) на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Новалукомль — парафія Св. Марыі Магдалены на Catholic.by
- Праваслаўная царква ў горадзе Новалукомаль
- Прагноз надвор’я ў м. Новалукомаль(недаступная спасылка)