Нарвілішкі
Нарвілішкі лац. Narviliški | |
лет. Norviliškės | |
![]() Кляштар францішканаў | |
Першыя згадкі: | 1586 |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Салечніцкі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2021) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°14′11″ пн. ш. 25°45′36″ у. д. / 54.23639° пн. ш. 25.76° у. д.Каардынаты: 54°14′11″ пн. ш. 25°45′36″ у. д. / 54.23639° пн. ш. 25.76° у. д. |
Нарвілішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Нарвілішкі | |
![]() |
Нарвілішкі (лет. Norviliškės) — вёска ў Летуве, на рацэ Падакупцы. Знаходзіцца на 12 км на паўночны ўсход ад Дзевянішак, на граніцы зь Беларусьсю.
Нарвілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся кляштар францішканаў у стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Нарвіла
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Нарвіла (ад якога ўтварылася назва Нарвілішкі) ёсьць вытворным ад германскіх імёнаў Noro і Wilo[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе. У 1617 годзе ўладальнікі маёнтку перадалі частку зямлі ордэну францішканаў і збудавалі тут мураваны кляштар ў стылі рэнэсансу і драўляны касьцёл[5]. Кляштар рэканструявалі ў канцы XVIII стагодзьдзя на сродкі Казімера Камінскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, якія ператварылі ў баракі, а пазьней у школу.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нарвілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нарвілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. У 1920 годзе Нарвілішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе ў вёсцы збудавалі новы драўляны касьцёл.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Нарвілішкі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Нарвілішкі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
24—26 жніўня 2007 году ў Нарвілішках упершыню прайшоў буйны музычнага фэст be2gether з удзелам гуртоў зь Летувы (IR, Skamp, Mountainside), Польшчы (Myslovitz), Эстоніі (Tanel Padar & the Sun), Вялікабрытаніі (Joana & the Wolf), Беларусі (Drum Ecstasy, Ляпіс Трубяцкой, IQ48) ды іншых краінаў.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 165 чал.; 1959 год — 157 чал.; 1970 год — 107 чал.; 1979 год — 69 чал.; 1986 год — 58 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 24 чал.; 2011 год — 20 чал.; 2021 год — 9 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1929)
- Кляштар францішканаў з званіцай (XVII ст.)
- Могілкі старыя каталіцкія
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Нарвілішкаў
Фэст be2gether
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Krzywicki J. Narwiliszki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 921.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|