Шаркоўшчынскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаркоўшчынскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шаркоўшчына
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Дзьмітры Ламака[d][1]
Насельніцтва (2018) 14 781[2]
Шчыльнасьць 12,4 чал./км²
Плошча 1189,18[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 130 м[4]
Месцазнаходжаньне Шаркоўшчынскага раёну
Шаркоўшчынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-54
Паштовыя індэксы 211 9хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шарко́ўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Мяжуе з Браслаўскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі. Плошча раёну складае 1189,18[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 14 781 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шаркоўшчына.

Утвораны 15 студзеня 1940 году. У 1962 годзе быў рэарганізаваны, у 1966 — адноўлены. Раённы цэнтар — гарадзкі пасёлак Шаркоўшчына, разьмешчаны за 210 км ад Віцебску і 195 км ад Менску. Працягласьць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач — 30 км.

У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдзкі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раёну плоскаўвагнутая, знаходзіцца ў межах Дзісненскай нізіны, якая ўтварылася на месцы былога Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёму. З поўначы і паўночнага захаду ўкліньваецца Браслаўская града. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, што ўскладняе адток атмасфэрных ападкаў і стварае вялікія плошчы пераўвільготненых зямель. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы.

Сярэдняя тэмпэратура ў студзені −7, ліпені +17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вэгетацыйны пэрыяд 185 сутак.

Найбольшая рака Дзісна з прытокамі Янкай, Маціцай, Бярэжай (зьлева) і Бярозаўкай, Паловіцай, Мнютай (справа). На тэрыторыі раёну разьмешчана 9 азёр: Аласкае, Асьвята, Валозева, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.

На землях Шаркоўшчынскага раёну месьцілася 4 заказьнікі: «Ельня», «Жада», «Лясное» і «Янка».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць раёну прэзэнтаваная УКП ЖКГ Шаркоўшчынскага раёну, асноўным відам дзейнасьці якога зьяўляецца цеплаэнэргетыка.

Акрамя таго, на тэрыторыі раёну маецца філіял «Шаркоўшчынскі кансэрвавы завод» ПУП «Полацкая ўнівэрсальная база»

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аграпрамысловы комплекс раёну прэзэнтаваны 9 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, 17 сялянскімі (фэрмэрскімі) гаспадаркамі.

Плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 59,8 тыс. га, ворыва — 39,8 тыс. га.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 23 800 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 21 000 чалавек; 2006 год — 20 500 чалавек; 2009 год — 18 620 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 16 316 чалавек[6]; 2016 год — 15 453 чалавекі[7]; 2017 год — 15 113 чалавек[8]; 2018 год — 14 781 чалавек[2]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы

  • Міхась Машара (1902—1976, хутар Падсосна) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык
  • Кастусь Козак (1925? — 2008, Германавічы) — беларускі вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР
  • Рыгор Якубёнак (1882—1944, в. Зелясінкі) — беларускі грамадзкі дзеяч міжваеннага часу, пэдагог.
  • Іван Сікора (1885—1966, в. Малыя Алашкі) — беларускі сэлекцыянэр-аматар, заслужаны аграном БССР. Вывеў каля 500 гатункаў яблыні, каля 100 — ігруш, а таксама гатункі сьліваў, бэзу, ружаў і іншыя.
  • Эліэзэр Бэн-Егуда (1858—1922, в. Лужкі) — «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гэбраізму, піянэр сучаснага сіянізму. Стварыў першы штотыднёвік на іўрыце, заснаваў камітэт мовы іўрыт, пасьля — акадэмію іўрыту, пачаў публікацыю першага поўнага слоўніку іўрыту.
  • Вінцэнт Ключынскі (1847—1917) — рымска-каталіцкі сьвятар, з 1910 па 1914 — магілёўскі арцыбіскуп
  • Павал Дубашынскі (1931—2000, в. Гарбуны) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі
  • Вячаслаў Бука (нар. 1942, в. Маркі) — прафэсар, доктар біялягічных навук
  • Алена Міхалюк (нар. 15 мая 1930, в. Лонскія), дзяяч беларускай эміграцыі
  • Алег Табола (1929, в. Заазерцы — 2003) — беларускі грамадскі дзяяч, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП)

Жыхары

  • Ільдэфонс Бобіч (1890—1944) — каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, прыхільнік беларускай мовы ў касьцёле. З 1923 па 1930 — пробашч касьцёла ў Германавічы.
  • Станіслаў Булак-Балаховіч (1883—1940) — беларускі вайсковы дзяяч. З 1904 па 1914 адміністратар маёнтку Гарадзец-Лужкі (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёну) графа Плятэр-Зіберґа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-ru/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Шаркоўшчынскі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]