Лоск
Лоск лац. Łosk | |
Гарадзішча | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Гародзькаўскі |
Насельніцтва: | 192 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222355 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′57″ пн. ш. 26°26′15″ у. д. / 54.26583° пн. ш. 26.4375° у. д.Каардынаты: 54°15′57″ пн. ш. 26°26′15″ у. д. / 54.26583° пн. ш. 26.4375° у. д. |
± Лоск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лоск[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 192 чалавекі. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Валожына, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.
Лоск — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле археалягічных дасьледаваньняў, паселішча існавала ўжо ў XI—XIII стагодзьдзях. Аднак упершыню Лоск (пад назвай Лошаск) упамінаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы XIV ст. У XIV—XVIII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак. У першай палове XV ст. паселішчам валодалі Карыбутавічы. У 1480 годзе ў Лоску заснавалі касьцёл. З канца XV ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні П. Мантыгердавіча, з пачатку XVI — Кішкаў, за якімі тут дзеяў кальвінскі збор. У 1574 годзе Ян Кішка заснаваў Лоскую друкарню. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка.
На 1620 год у Лоску было 83 двары. У 1630-я гады С. Кішка перадаў мястэчка Віленскай капітуле (валодала ім да XIX ст.)
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1880-я гады ў Лоску было 65 будынкаў, 2 царквы, касьцёл. У пачатку XX ст. дзеяла школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны Лоск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лоск апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Забрэскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Лоск увайшоў у Беларускай ССР, у Валожынскі раён Баранавіцкай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 242 двары, на 1997 год — 192, на 1999 год — 187.
-
Касьцёл
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1869 год — 506 чал.[4]; 1884 год — 592 чал., зь іх 433 праваслаўныя, 57 каталікоў, 102 юдэі[5]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 600 чал.; 1972 год — 820 чал.; 1997 год — 346 чал.[6]; 1999 год — 400 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 192 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Лоску працуе пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1930)
- Царква Сьвятога Юрыя (1856; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак (XIV ст.)
- Касьцёл (XV ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква з боку апсыды
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беняш Будны (другая палова XVI ст., Лоск? — першая палова XVII ст.) — пісьменьнік, перакладнік і камэнтатар твораў антычных аўтараў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 119.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 133.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 735.
- ^ Шаблюк В. Лоск // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 393.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 347.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|