Бабынічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бабынічы
трансьліт. Babyničy
У вёсцы
У вёсцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Бабыніцкі
Насельніцтва: 222 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°16′52.8″ пн. ш. 28°24′38.5″ у. д. / 55.281333° пн. ш. 28.410694° у. д. / 55.281333; 28.410694Каардынаты: 55°16′52.8″ пн. ш. 28°24′38.5″ у. д. / 55.281333° пн. ш. 28.410694° у. д. / 55.281333; 28.410694
Бабынічы на мапе Беларусі ±
Бабынічы
Бабынічы
Бабынічы
Бабынічы
Бабынічы
Бабынічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бабы́нічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Бабынай на захадзе і Нясетай на ўсходзе. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 222 чалавекі. Знаходзяцца за 40 км на паўднёвы захад ад Полацку, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Загацьце.

Бабынічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Бабынічы ўпамінаюцца ў 2-й палове XV ст., калі імі валодаў полацкі баярын З. Корсак, потым ягоныя сыны і ўнукі. У Полацкай рэвізіі 1552 году паселішча ўпамінаецца як «отчина и дедина» 5 унукаў З. Корсака. Складалася з фэўдальнага двара і сяла, дзе жыло 57 радзінаў (дымоў) сялянаў і 40 радзінаў служылых людзей — баяраў панцырных і путных. Зь іх 13 радзінаў належала В. Зяноўевічу-Корсаку, 45 — ягонаму брату Івану, а астатнія іх стрыечным братам: Багдану, Глебу і Фёдару Корсакам. Пазьней Бабынавічы заставаліся ў складзе Полацкага ваяводзтва, у валоданьні нашчадкаў названых асобаў; частка маёмасьці ў выніку шлюбаў перайшла да іншых родаў.

У XVII ст. Бабынічы атрымалі статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бабынавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні.

У пачатку XX ст. існавалі мястэчка Бабынічы (70 дамоў), фальварак Бабынічы-Вовель (у валоданьні А. Тамашэвіча), маёнтак Бабынічы-Юраўшчына (належаў нашчадку першых уладальнікаў — В. Корсаку) і маёнтак Вуглы-Бабынічы (уладаньне Ф. Русецкага).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Бабынічы вярнулі БССР, дзе яны стылі цэнтрам сельсавету Ветрынскага раёну (з 1960 году ў Полацкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1970 год у Бабынічах было 52 двары, на 1990 год — 86.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 96 чал. (48 муж. і 48 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 5 муж., мяшчанаў-юдэяў 33 муж. і 40 жан., сялянаў зямянскіх 10 муж. і 8 жан.[2]; 1881 год — 449 чал. (228 муж. і 221 жан.); 1900 — 256 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 326 чал.; 1970 год — 146 чал.; 1990 год — 250 чал.; 1999 год — 271 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 222 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бабынічах працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (1906)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 369.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 173.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бабынічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў