Помнік Мюнхгаўзэну ў Глыбокім
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
помнік | |
Помнік Мюнхгаўзэну
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Глыбокае |
Каардынаты | 55°08′24.4″ пн. ш. 27°42′15.8″ у. д. / 55.140111° пн. ш. 27.704389° у. д.Каардынаты: 55°08′24.4″ пн. ш. 27°42′15.8″ у. д. / 55.140111° пн. ш. 27.704389° у. д. |
Будаваньне | 2014—20 траўня 2014 |
Помнік Мюнхгаўзэну |
У горадзе Глыбокае (Віцебская вобласьць, Беларусь), на мясцовых могілках, знаходзіцца пахаваньне Фэрдынанда і Вільгельміны фон Мюнхгаўзэн (ням. Ferdynand u. Wilhelmine von Muenchhausen).
Месца пахаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Магілу з прозьвішчам вядомага літаратурнага героя Мюнхаўзэна расшукаў вядомы глыбоцкі краязнаўца і журналіст Уладзімер Скрабатун.
Глыбоцкі Мюнхгаўзэн памёр 31 сакавіка 1878 году ў адзін дзень са сваёй жонкай, і хто ён быў у рэальнасьці, ніхто ўжо не ведае. Але прыгожую легенду, што ў Глыбокім пахаваны вядомы пэрсанаж, узялі на ўзбраеньне мясцовыя ўлады[1].
Месца пахаваньня карыстаецца вельмі вялікай папулярнасьцю ў турыстаў, што наведваюць Глыбокае. А глыбоцкія камунальнікі нават пафарбавалі крыж у жоўты колер, таму магілу лёгка знайсьці. Глыбоцкія ўлады маюць намер стварыць музэйную экспазыцыю, прысьвечаную знакамітаму барону.
Помнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 траўня 2014 году, напярэдадні сьвяткаваньня 600-годзьдзя горада, у Глыбокім усталявалі помнік барону Мюнхгаўзэну, літаратурнаму герою з падзорнай трубой, які на ядры вылятае з гарматы[2].
Над помнікам знакамітаму казачнаму герою працавалі больш як дзесяць кавалёў. На працу спатрэбілася некалькі месяцаў. Помнік выглядае як у прыпавесьці: Мюнхгаўзэн сядзіць на ядры, якое вылятае з гарматы, а на выпадак паляваньня на яго капялюшы назапашаныя вішні.
У Глыбокім да прыпавесьці аб Мюнхгаўзэне ставяцца сур’ёзна. Жыхары горада кажуць, што ён паляваў на аленяў менавіта ў тутэйшых лясах.