Празарокі
Празарокі лац. Prazaroki | |
Касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Глыбоцкі |
Сельсавет: | Празароцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2156 |
Паштовы індэкс: | 211817 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°17′43″ пн. ш. 28°13′8″ у. д. / 55.29528° пн. ш. 28.21889° у. д.Каардынаты: 55°17′43″ пн. ш. 28°13′8″ у. д. / 55.29528° пн. ш. 28.21889° у. д. |
± Празарокі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Празаро́кі[1] — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Нехрысьці. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 411 чалавек. Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі. Аўтамабільныя дарогі на Глыбокае, Полацак, Дзісну.
Празарокі — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, месца пахаваньня тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару францішканаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Празарокі ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст. як маёнтак вялікіх князёў. У 1523 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Івану Корсаку тутэйшых панцырных сялянаў. Ад часу свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Існуюць зьвесткі, што Празарокі знаходзіліся ў валоданьні арцыбіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча (да 1609 году). Потым яны перайшлі да Яна Рагозы і ягонай жонкі Яўхіміі Маславай, па сьмерці якіх у 1616 годзе маёнтак падзялілі іхныя сыны Яраш і Дзьмітры. У 1629 годзе Празарокамі валодаў Базыль Туковіч, які пакінуў іх сваёй жонцы Соф’і. У 1664 годзе Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1677 годзе) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францішканаў, збудаваў драўляны касьцёл, абноўлены ў 1721 годзе Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1710 годзе чашнік Крыштап Шчыт пакінуў Празарокі сваёй жонцы Ганне з Завішаў. Каля 1750 году мястэчка належала генэралу Крыштапу Шчыту, па сьмерці якога яно перайшло да Храпавіцкіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Празарокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. У 1848—1885 гадох мястэчка належала барону Аркадзю Кройцу.
На 1866 год у Празароках было 14 двароў. 3 1856 году працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 году згарэла частка мястэчка, касьцёл і касьцельныя пабудовы. Новы касьцёл Маці Божай збудавалі ў кастрычніку 1907 году, царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — у 1909 годзе, таксама існавала сынагога (не захавалася). На 1902 год працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы сьледчы, лекарскі ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся таргі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Празарокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Празарокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Празарокі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Празарокі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1992 год тут было 255 двароў, на 2000 год — 250, на 2007 год — 225. У 2000-я гады Празарокі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Цэнтральная вуліцы, 1930 г.
-
Касьцёл, да 1939 г.
-
Школа, 1930 г.
-
Ільняны каапэратыў, 1929 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 103 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 255 чал.[4]; 1970 год — 918 чал.; 1992 год — 556 чал.; 1998 год — 545 чал.[5]; 1999 год — 549 чал.; 2000 год — 583 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 452 чал.[7]; 2010 год — 411 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Празароках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, адбуляторыя, клюб, бібліятэка.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З урбананімічнай спадчыны Празарокаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Літоўская, Полацкая, Аптэчная, Вакзальная, Садовая.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1899—1907)
- Помнік Ігнату Буйніцкаму
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1909; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кляштар францішканаў (XVII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл, франтон
-
Стары местачковы дом
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхал Пятроўскі (1889—1931) — беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар
- Вячаслаў Ракіцкі (нар. 1953) — беларускі пісьменьнік, мастацтвазнаўца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 231.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 68.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ Бунто Я. Празарокі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 560.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 543.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. С. 443.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Няфёд У., Барышаў Г. Празарокі, цэнтр сельсавета. №№ 1189—1192 / Рэдкал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 236—237.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. — 454 с. ISBN 985-11-0014-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|