Канвелішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канвелішкі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Вобласьць: Гарадзенская
Раёны: Вярэнаўскі
Сельсавет: Канвеліскі сельсавет
Насельніцтва: 457 (1997)
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′46″ пн. ш. 25°27′59″ у. д. / 54.22944° пн. ш. 25.46639° у. д. / 54.22944; 25.46639Каардынаты: 54°13′46″ пн. ш. 25°27′59″ у. д. / 54.22944° пн. ш. 25.46639° у. д. / 54.22944; 25.46639
Канвелішкі на мапе Беларусі
Канвелішкі
Канвелішкі
Канвелішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Канвелішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Жыжмы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 457 чалавек. Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Вярэнава, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі.

Канвелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаюцца ў 2-й пал. XVII ст. як маёнтак Калвелішкі, уладаньне Пражмоўскіх. У гэты час паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Маёнтак складаўся з двара, вёскі Калвелішкаў і мястэчка Смолінску (пазьней Канвалішкі, назва захавалася да XX ст.).

У XVIII ст. Канвелішкі знаходзіліся ў валоданьні Храптовічаў. У 1786 годзе маёнтак перайшоў да Францішка і Мікалая Янкоўскіх. У канцы XVIII ст. каля двара збудавалі капліцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары касьцёл, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Канвелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзевяніскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1808 годзе Янкоўскія збудавалі ў мястэчку драўляны касьцёл Сьвятога Мікалая.

Каля 1850 году Канвелішкі перайшлі ў валоданьне Ўмястоўскіх. У 1880-я гады ў мястэчку дзейнічаў юдэйскі малітоўны дом, працавалі 4 крамы, карчма і бровар.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Канвелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Канвелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзевянішкаўскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 39 двароў, у аднайменнай вёсцы — 25 двароў.

У 1939 годзе Канвелішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Вярэнаўскага раёну. У паваенны час мястэчка і вёска злучыліся. На 1971 год у Канвелішках было 55 двароў, на 1997 год — 145.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1883 год — 187 чал.[2]; 1885 год — каля 144 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 180 чал. у мястэчку Канвелішках, 144 чал. у вёсцы Канвелішках; 1971 год — 170 чал. 1997 год — 457 чал.[3].

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Канвелішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дапаможны цэх вырабу абутку.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Могілкі

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1916)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Мікалая (1808)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 366.
  3. ^ Шаблюк В. Канвелішкі // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 83.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Канвелішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў