Перайсьці да зьместу

Кагальнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Кагальнае
лац. Kahalnaje
Панарама Кагальнага
Панарама Кагальнага
Возера Кагальнае
КраінаБеларусь
Плошча0,15 км²
Максымальная глыбіня5 м
Сярэдняя глыбіня2,86 м
Найбольшая даўжыня0,62 км
Найбольшая шырыня0,38 км
Даўжыня берагавой лініі1,68 км
Аб’ём вады0,44 млн. м³
Каардынаты55°08′08,85″ пн. ш. 27°41′20,39″ у. д.HGЯO
Кагальнае на мапе Беларусі
Кагальнае
Кагальнае
Кагальнае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кагальнае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Бярозаўкі. Знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя складае 2,86 м. Аб’ём вады 0,44 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км.

На берагох возера стаіць места Глыбокае

У мінулым возера называлася Глыбокім, на яго берагох утварылася места Глыбокае. Сучасная назва возера ўтварылася ад слова кагал 'жыдоўская грамада'.

Берагі пясковыя, часткова занятыя будынкамі, месцамі парослыя хмызьняком. Дно каля берага пясковае, далей глейкае. На ўсходзе ўпадаюць ручаі з азёраў Бяглецу і Крывога. На поўначы злучаецца пратокай з возерам Вялікім.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь ды іншыя віды рыбаў[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Иванов-Смоленский В. Все озера Беларуси. Т. 3-2. — Минск, 2011.