Пышна
| Пышна лац. Pyšna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Лепельскі |
| Сельсавет | Стайскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°57′31″ пн. ш. 28°29′07″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 292 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2132 |
| Паштовы індэкс | 211177 |
| Нумарны знак | 2 |
| Пышна на мапе Беларусі ± Пышна | |
Пы́шна[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ўшачы. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 292 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Лепель, на аўтамабільнай дарозе Лепель — Докшыцы.
Пышна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзіба Сяляваў, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Пышна ўпамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка Полацкага ваяводзтва, уладаньне Храптовічаў.
У 1767 годзе Яўхім Храптовіч прадаў яго Фабіяну Кашчыцу. Пазьней маёнткам валодалі Сялявы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пышна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У пачатку 1836 году мястэчка перайшло да Шчытаў. На 1886 год у Пышне было 14 двароў, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі пачатковая школа, валасная ўправа, гарбарня і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пышна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пышна абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Пышна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1999 год у Пышне было 136 двароў, на 2001 год — 139. 10 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Пышнянскага сельсавету вёску перадалі ў склад Стайскага сельсавету[3].
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба, каля 1914 г.
- Палац, каля 1914 г.
- Парк, каля 1914 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 165 чал. (71 муж. і 94 жан.), зь іх шляхты 1 муж. і 1 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 40 муж. і 61 жан., сялянаў зямянскіх 10 муж. і 12 жан., сялянаў скарбовых 16 муж. і 18 жан., аднадворцаў 1 муж., адстаўных салдатаў 1 муж.[4]; 1886 год — 128 чал. (228 муж. і 221 жан.); 1888 год — 157 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 335 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 355 чал.[7]; 2010 год — 292 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Пышна працуюць школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца рымска-каталіцкая (XIX ст.)
- Сядзіба Сяляваў (XVIII ст.)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1841)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 285.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
- ↑ Łopaciński A. Pyszno // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 331.
- ↑ Януш І. Пышна // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 14.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 153.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||