Суботнікі
Суботнікі | |
трансьліт. Subotniki | |
![]() Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Вышыня: | 156 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 698 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843151 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′40″ пн. ш. 25°44′58″ у. д. / 54.09444° пн. ш. 25.74944° у. д.Каардынаты: 54°5′40″ пн. ш. 25°44′58″ у. д. / 54.09444° пн. ш. 25.74944° у. д. |
Суботнікі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Суботнікі | |
![]() |
Субо́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 698 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.
Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда). Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, штогод праводзілася 2 кірмашы. На 1890 год тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Суботнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Суботнікаў
Праект касьцёла, 1897 г.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Суботнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Суботніцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Суботнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году — Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.
У верасьні 1939 году Суботнікі ўвайшлі ў Беларускую ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. За часамі Другой сусьветнай вайны у 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 2000 год у Суботніках было 316 двароў, на 2001 год — 309. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
Новы касьцёл, каля 1900 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1882 год — 523 чал.[5]; 1885 год — 445 чал.; 1890 год — 347 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 711 чал.; 1921 год — 542 чал.; 1999 год — 769 чал.; 2000 год — 776 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 780 чал.[6]; 2010 год — 698 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Першамайская вуліца | Касьцельная вуліца (усходняя частка) Геранёнская вуліца (заходняя частка) |
Хомчыка вуліца | Віленская вуліца |
У Суботніках таксама існавалі Жэмласлаўская, Згарэліцкая і Ліпнішкаўская вуліцы[7].
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава (1904—1907)
- Могілкі каталіцкія
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Валянціна Курсевіч (нар. 1965) — дзяржаўная дзяячка Беларусі
- Зянон Пазьняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнавец, пісьменьнік і паэт
- Янка Пазьняк (1887—1939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец і публіцыст
- Кастусь Травень (нар. 1947) — беларускі літаратар
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234.
- ^ Бянько У. Суботнікі // ЭГБ. — Менск: 1996 Т. 3. С. 438.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Subotniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 522.
- ^ БЭ. — Менск: 2002 Т. 15. С. 240.
- ^ Нехвядовіч К. Мае Суботнікі. — Познань: Gawia 2004.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Суботнікі , Radzima.org
- Сайт мястэчка Суботнікі(рас.)
- Суботнікі (рас.), Глёбус Беларусі
- Прагноз надвор’я ў в. Суботнікі
|